Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Ліс 2023

Лукашэнка наведаў БелАЭС

Лукашэнка наведаў БелАЭС

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочай паездкай Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб завяршэнні будаўніцтва і прыёмцы ў эксплуатацыю АЭС, аб інтэграцыі БелАЭС у эканоміку краіны і перспектывах супрацоўніцтва Дзяржкарпарацыі "Расатам" з Рэспублікай Беларусь у атамнай энергетыцы і сумежных высокатэхналагічных галінах.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў тэрыторыю БелАЭС, наведаў будынак кіравання другога энергаблока.

Цяпер другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю. Гэтаму папярэднічаў вялікі аб'ём работ - па праверцы гатоўнасці тэхналагічных сістэм і абсталявання да асваення цеплавой і электрычнай магутнасці, правядзення неабходных выпрабаванняў, падрыхтоўкі персаналу.

МНС 24 кастрычніка 2023 года выдала ліцэнзію на эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС, 1 лістапада 2023 года прыёмачная камісія пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка падпісала акт прыёмкі блока ў прамысловую эксплуатацыю.

Цяпер блок працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму выпрацавана 2,1 млрд кВт.гадз электраэнергіі. З уводам другога энергаблока БелАЭС штогод будзе генерыраваць каля 18 млрд кВт.гадз і забяспечыць больш як 40 працэнтаў унутраных патрэбнасцей краіны ў электраэнергіі.

Праект БелАЭС стаў самым высокатэхналагічным і маштабным у гісторыі беларуска-расійскіх адносін. У будаўніцтве АЭС прынялі ўдзел каля 40 беларускіх і расійскіх арганізацый. У пік узвядзення станцыі на пляцоўцы былі задзейнічаны больш за 9 тыс. будаўнікоў.

БелАЭС адпавядае самым высокім патрабаванням бяспекі. Гэта не раз пацвярджалі міжнародныя экспертныя місіі, у тым ліку МАГАТЭ. У перыяд з 2012-га па 2022 год у Беларусі праведзены ўсе ключавыя місіі МАГАТЭ, рэкамендаваныя для краін, якія будуюць першую АЭС. Па шэрагу напрамкаў адзначаны паспяховы вопыт і станоўчыя практыкі нашай краіны, якія сёння служаць прыкладам для іншых краін-навічкоў у атамнай энергетыцы.

Кантроль за станам радыяцыйнай абстаноўкі ажыццяўляецца ў кругласутачным рэжыме. Даныя аналізуюцца як на самой пляцоўцы БелАЭС, так і ў зоне назірання - на пастах радыяцыйнага кантролю аўтаматычнай сістэмы радыяцыйнага кантролю (АСКРА). Усяго такіх пастоў дзевяць, яшчэ адзін размешчаны ў населеным пункце Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (па-за зонай назірання).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі