Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Сак 2022

Лукашэнка: напярэдадні канфлікту Украіны з Расіяй я рабіў усё, каб там не было вайны

Лукашэнка: напярэдадні канфлікту Украіны з Расіяй я рабіў усё, каб там не было вайны

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок напярэдадні расійска-ўкраінскага канфлікту рабіў усё, каб не дапусціць узброенага процістаяння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS, паведамляе БЕЛТА.

"Напярэдадні канфлікту Украіны з Расіяй (вы ведаеце маю пазіцыю) я рабіў усё для таго, каб там не было вайны і быў мір. Я быў гатовы нават закрыць граніцу паміж Данбасам і Расіяй. Ведаеце, 400 кіламетраў - я гатовы быў закрыць гэту граніцу сваімі пагранічнікамі і іншую дапамогу аказаць Украіне. І Расія згадзілася з гэтым. А Украіна адмовілася. Чаму? Таму што іх Захад штурхаў да гэтай вайны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Больш таго, Украіна ўвяла супраць Беларусі санкцыі, прычым раней, чым гэта зрабіў Захад. "Яны закрылі нам магчымасць лятаць праз Украіну. Гэта значыць закрылі неба. Абмежавалі ўсялякія палёты. У той час, калі ў іх быў канфлікт з Расіяй, з 2014 года, мы былі такім пунктам, праз які яны ляталі і ў Расію, і ў іншыя краіны, - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка. - Яны рыхтавалі на тэрыторыі Украіны супраць нас баевікоў. Рыхтуюць і цяпер. Яны пастаўлялі сюды ўзрыўчатку, зброю для тэрарыстычных груповак. Мы іх нейтралізавалі. Аб гэтым усе ведаюць".

"Гэта значыць Украіна заняла варожую пазіцыю супраць Беларусі. Скажыце, як мы павінны былі пачаць паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі?" - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.

Як паведамлялася БЕЛТА, у інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб сітуацыі ва Украіне, шляхах урэгулявання канфлікту і пазіцыі Беларусі па гэтым пытанні. "У гэтай сітуацыі ні адзін беларускі салдат ва Украіне не ваюе. Нягледзячы на іх варожую пазіцыю, якую яны занялі ў адносінах да Беларусі, падштурхоўваемыя Захадам (мы перагарнулі гэту старонку), я пазваніў Зяленскаму і прапанаваў неадкладна ўступіць у перагаворы з Расіяй. Літаральна на трэці ці чацвёрты дзень гэтай вайны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І ён прыняў гэту прапанову. Мы арганізавалі тут, у Беларусі, тры раўнды перагавораў. І цяпер гэтыя перагаворы ў рэжыме відэаканферэнцыі прадаўжаюцца".

"Гэта значыць, мы не нападаем на Украіну, мы не бамбім Украіну. Мы - прыхільнікі перагавораў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што Расія прапануе Украіне абсалютна прымальны варыянт дагавора, які ўкраінскаму боку трэба падпісаць. Паводле  слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, спыненне агню ва Украіне магчыма, як толькі будзе парафіраваны гэты дакумент.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі