Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Ліс 2018

Лукашэнка: НАН Беларусі адыгрывае ключавую ролю ў росце айчыннай эканомікі і ўмацаванні нацыянальнай бяспекі

Лукашэнка: НАН Беларусі адыгрывае ключавую ролю ў росце айчыннай эканомікі і ўмацаванні нацыянальнай бяспекі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 90-годдзем арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"З'яўляючыся стратэгічна важным аб'ектам, Акадэмія навук адыгрывае ключавую ролю ў развіцці краіны, росце айчыннай эканомікі і ўмацаванні нацыянальнай бяспекі. Таму на заранку стварэння суверэннай Беларусі было прынята перспектыўнае рашэнне аб захаванні высокага статусу арганізацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

"У зоне вашай адказнасці - навуковае суправаджэнне важных дзяржаўных праграм, выкарыстанне касмічнай прасторы, распрацоўка сучасных бія- і нанатэхналогій, стварэнне інтэлектуальнай эканомікі, папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны народа, удзел у глабальных міжнародных праектах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі перакананы, што прафесіяналізм, глыбокія веды вучоных акадэміі, іх імкненне да новых адкрыццяў заўсёды будуць накіраваны на вырашэнне важнейшых для ўмацавання незалежнасці краіны задач.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву арганізацыі невычэрпнага натхнення, паспяховага пошуку і вялікіх здзяйсненняў на карысць людзей і роднай краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі