Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Жнв 2023

Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны КНР: бачанне светаўладкавання КНР і Беларусі поўнасцю супадае

Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны КНР: бачанне светаўладкавання КНР і Беларусі поўнасцю супадае

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бачанне светаўладкавання КНР і Беларусі поўнасцю супадае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з членам Цэнтральнага ваеннага савета, Дзяржаўнага савета, міністрам абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўнікам Лі Шанфу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку сустрэчы кіраўнік дзяржавы цёпла вітаў Лі Шанфу ў Беларусі, назваўшы яго самай медыйнай персонай ва ўсім свеце. "Я не дарэмна пачаў гэту размову аб тым, што вы самая медыйная персона сёння ў свеце, таму што вашу актыўнасць, актыўнасць Кітайскай Народнай Рэспублікі па пашырэнні сваіх інтарэсаў, асноўных ідэй па светаўладкаванні сёння чуе ўвесь свет. Асноўныя ідэі сучаснага і будучага - перспектыўнага светаўладкавання Кітайскай Народнай Рэспублікі і Беларусі - супадаюць абсалютна. Мы гэта з вамі дэманструем на працягу апошніх трох дзясяткаў гадоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы абсалютныя прыхільнікі шматпалярнага свету, тэрытарыяльнай цэласнасці і адзінства граніц і тэрыторый, якія склаліся пасля Другой сусветнай вайны. Мы за неўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы. Словам, уся тая палітра, на якой заснавана знешнепалітычная дзейнасць Кітая, уласціва і нашаму кіраўніцтву. Вы павінны ведаць, што мы заўсёды на працягу больш як 30 гадоў падтрымлівалі Кітай ва ўсіх яго імкненнях, таму што лічым унутраную і знешнюю палітыку Кітайскай Народнай Рэспублікі абсалютна справядлівай, нацэленай на мірнае вырашэнне ўсялякіх спрэчак і канфліктаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам склаліся добрыя і дружалюбныя адносіны: "Я бязмерна паважаю свайго сябра. Мы даўно знаёмы з ім. Я вельмі прашу вас перадаць ад імя беларускага народа самыя цёплыя і добрыя пажаданні яму, яго сям'і за ўсё тое, што Кітай апошнім часам зрабіў для Беларусі".

Ён таксама папрасіў перадаць добрыя пажаданні жонцы лідара КНР Пэн Ліюань.

У сваю чаргу Лі Шанфу ад імя Старшыні КНР перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні і цёплае прывітанне. Ён адзначыў вялікія поспехі ў развіцці Беларусі і ролю ў гэтым кіраўніка беларускай дзяржавы. "Дазвольце выказаць шчырую і глыбокую павагу за ваш высокі ўклад у забеспячэнне міру і развіццё ва ўсім свеце", - сказаў міністр абароны Кітая.

Ён нагадаў, што ў пачатку года адбыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай, у ходзе якога кіраўнікі дзяржаў дасягнулі важных дамоўленасцей па далейшым умацаванні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, уключаючы ваенную сферу. "Мэтай майго візіту ў Беларусь з'яўляецца менавіта рэалізацыя важных дамоўленасцей на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і далейшае ўмацаванне двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва", - сказаў Лі Шанфу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі