Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Nov 2017

Лукашэнка: Мы адкрываем новую старонку адносін з Германіяй

Лукашэнка: Мы адкрываем новую старонку адносін з Германіяй

17 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь адкрывае новую старонку адносін з Германіяй, накіраваную ў лепшы бок. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада на сустрэчы з віцэ-канцлерам, федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Зігмарам Габрыэлем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шмат гавораць пра мінулае нашых адносін, пра негатыўныя факты і фактары. Але ў Мінску ёсць шмат таго, што ў станоўчым плане характарызуе нашы дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Час ідзе, ён мяняе многае. так і ў сучасным свеце нашы адносіны мяняюцца з цягам часу, - заўважыў Прэзідэнт. - Я вельмі спадзяюся і ўпэўнены, што мы адкрываем новую старонку ў нашых адносінах, накіраваную ў лепшы бок".

Лукашэнка: Мы адкрываем новую старонку адносін з ГерманіяйКіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці германскаму боку за штогадовую дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый.

Акрамя таго, ён выказаў удзячнасць за тэхналагічную падтрымку, што аказваецца беларускай эканоміцы. "Амаль увесь імпарт з Германіі - гэта высокатэхналагічнае абсталяванне, тэхналогіі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. "Мы вельмі хацелі б, каб гэты пазітыўны працэс меў сваё далейшае прадаўжэнне на больш высокім эканамічным узроўні", - падкрэсліў Прэзідэнт, прапанаваўшы германскаму боку звярнуць увагу на індустрыяльны парк "Вялікі камень", дзе створаны самыя льготныя ўмовы для інвестараў. Праект рэалізаваны з улікам сусветнага вопыту стварэння такіх паркаў.

Лукашэнка: Мы адкрываем новую старонку адносін з ГерманіяйБеларускі лідар запэўніў: "Калі мы дамовімся і паабяцаем вам нешта зрабіць, мы абавязкова зробім".

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў германскі бок уважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі і аб'ектыўна яе ацэньваць: "Калі гэта так будзе, то ў нас усё атрымаецца. З тэрыторыі Беларусі вы ніколі не атрымаеце ніводнага сігнала ў парушэнне цэласнасці і бяспекі еўрапейскага кантынента".

Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне, каб кіраўнік германскага МЗС, які ўпершыню наведаў Беларусь, быў тут не апошні раз.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі