Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Жнв 2023

Лукашэнка даў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка

Лукашэнка даў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка
Фота з архiва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка, паведамляе БЕЛТА.

Telegram-канал "Пул Першага" адзначае, што Дзіяна Панчанка - тая самая, супраць якой ва Украіне заведзена крымінальная справа, уведзены санкцыі, а ў 2020-м яна ўваходзіла ў ТОП самых уплывовых жанчын краіны. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў гэта інтэрв'ю яшчэ два гады таму, у час "Вялікай размовы", і сваё слова стрымаў.

"Размова пра Украіну (гэта тэма, зразумела, была асноўнай) доўжылася каля дзвюх гадзін", - пішуць аўтары рэсурса.

Анонс інтэрв'ю з невялікай відэанарэзкай размешчаны і ў Telegram-канале самой журналісткі. Апублікаваць змест размовы плануецца ўвечары 17 жніўня.

У апублікаваным кароткім фрагменце інтэрв'ю журналістка адзначыла, што адносіны паміж Украінай і Беларуссю перажываюць не лепшы час. "Але тое, што Вы пагадзіліся на гэту размову, ужо выклікае надзею. І асобна для гледачоў скажу, што Вы напярэдадні сказалі: "Ніякіх забаронных пытанняў, ніякіх забаронных тэм". За гэта асобны дзякуй!" - сказала яна.

"Гэта так. Гэта агульная формула адносін з тымі журналістамі, з якімі ты размаўляеш, якіх ты запрашаеш. У адваротным выпадку навошта сустракацца", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі