Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Чэр 2020

Лукашэнка: час сёння патрабуе імклівага руху наперад

Лукашэнка: час сёння патрабуе імклівага руху наперад

26 чэрвеня, Салігорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Крызіс - гэта не толькі бяда, але і час магчымасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расслабляцца ні ў якім разе нельга. Сёння час патрабуе імклівага руху наперад з выразным разуменнем мэт і перспектыў сталічнага рэгіёна. Гэта не дзяжурная фраза. Крызіс - гэта не толькі бяда, але і час магчымасцей. Мы павінны вось гэты складаны час выкарыстаць так, каб ускочыць куды-небудзь у новыя рынкі, што адкрыліся, і зачапіцца там. Не зачэпімся - будзе вельмі цяжка. Чаго б нам ні каштавала, нам трэба рваць наперад", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, кіраўніцтву ўрада, Нацыянальнага банка пастаўлена жалезная задача - усё, што ёсць, кінуць у вытворчасць, каб зачапіцца на рынках. "Вось і ўся рэформа. Не да раскошы цяпер. Мы вельмі "ўманціраваны" ў міжнародныя вытворчыя ланцужкі, экспартна арыентаваная краіна", - сказаў Прэзідэнт.

"Нам трэба ў гэты перыяд нічога не разбурыць, выратаваць нашу дзяржаву, эканоміку, абараніць людзей і хаця б на 5 працэнтаў рушыць наперад. Зробім гэта - пяцігодку пражывём спакойна, мірна, без усякіх узрушэнняў. Гэта для нас сёння галоўнае", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі