Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Сак 2018

Лукашэнка чакае ад урада новага стылю работы і ўстаранення раз'яднанасці

Лукашэнка чакае ад урада новага стылю работы і ўстаранення раз'яднанасці

2 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Ураду неабходна памяняць стыль і метады работы, а таксама ўстараніць раз'яднанасць у мэтах. Такое патрабаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў сёння ў час справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі насцярожвае стыль і метады работы дзеючага ўрада. Атрымалі ў спадчыну практычна ўсе недахопы мінулага, а лепшае не ўзялі. Ваша мадэль паводзін ніяк не адпавядае матрыцы задач вертыкалі ўлады і мэтам пяцігодкі. Усе даручэнні ключавым службовым асобам вертыкалі ўлады кожны з вас павінен няўхільна выконваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ўсе органы ўлады павінны глыбока разумець важнасць узгодненых дзеянняў пры вырашэнні пастаўленых перад краінай задач. "Вышэйшыя службовыя асобы нясуць большую, чым члены ўрада, адказнасць за сітуацыю ў краіне, тое ж самае і знізу - губернатары. Таму давайце будзем дзейнічаць у адной увязцы для таго, каб краіна развівалася, а не глядзець скоса на ўрад, - заклікаў Прэзідэнт. - Раз'яднанасці пры выкананні задач, якія перад намі стаяць, быць не павінна".

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў кардынальнага паляпшэння якасці дзяржаўнага кіравання. "Беларуская эканоміка заўсёды працавала і будзе працаваць у няпростых, цяжкіх умовах. Нам няма чым з вамі падстрахавацца. Абвастрэнне пратэкцыянізму, грубае парушэнне міжнародных правіл гандлю, барацьба за доступ да тэхналогій, рэсурсаў, рынкаў збыту - гэта новая рэальнасць і тыя ўмовы, у якіх нам трэба будзе жыць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт дадаў, што свет усё больш становіцца нацыяналістычным і кожная краіна хоча выжыць сама па сабе. "А значыць, ва ўсіх планах з гэтага і зыходзьце", - запатрабаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі