Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Чэр 2023

Лукашэнка ацаніў аб'ём гандлю з Ліпецкай вобласцю: нядрэнная лічба, але паўмільярда лепш

Лукашэнка ацаніў аб'ём гандлю з Ліпецкай вобласцю: нядрэнная лічба, але паўмільярда лепш

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём узаемнага гандлю з Ліпецкай вобласцю Расіі на ўзроўні $330 млн з'яўляецца нядрэнным паказчыкам, але паўмільярда было б лепш. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ліпецкай вобласці Расіі Ігарам Артамонавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў дэлегацыю расійскага рэгіёна, адзначыўшы, што Ігар Артамонаў добра ведае Беларусь і бакамі ўжо створаны задзел для далейшага пашырэння супрацоўніцтва. Гэта, паводле слоў Прэзідэнта, пацвярджаюць актыўныя кантакты з Ліпецкай вобласцю за апошнія два гады і даныя эканамічнай статыстыкі.

Двухбаковы тавараабарот за мінулы год склаўся ў памеры $330 млн. "Лічба нядрэнная, але, як мы гаворым, паўмільярда лепш. Таму мэта ў нас - імкнуцца да таго, каб дасягнуць тавараабароту аб'ёмам $500 млн. Я думаю, гэту планку мы дасягнём на працягу бліжэйшага часу, - упэўнены беларускі лідар. - Рэзерваў дастаткова. Тым больш мы пачынаем ужо, калі можна так сказаць, пажынаць плады, не пабаюся такога слова, лёсавызначальных рашэнняў у рамках нашага саюза Беларусі і Расіі". У гэтай сферы, як нагадаў Аляксандр Лукашэнка, было прынята шмат рашэнняў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

"Прымаючы лёсавызначальныя рашэнні, мы аказвалі падтрымку нашым урадам і міністрам у развіцці кааперацыі, перш за ўсё прамысловай кааперацыі", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, як сур'ёзна рушыла наперад Расія ў сельскай гаспадарцы. Прычым адбылося гэта не без удзелу Беларусі. А цяпер на парадку дня ўзаемнага супрацоўніцтва - высокатэхналагічныя галіны, перш за ўсё мікраэлектроніка.

"Заходнікі сышлі (дзякуй богу, што сышлі). Мы будзем развіваць сваё. Вы ведаеце, што наша былая краіна, у якой мы ўсе жылі - Савецкі Саюз, - у прынцыпе, абыходзілася незалежна ад Захаду. Проста розуму не хапіла захаваць краіну. Але мы маглі тады, зможам і цяпер", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

"Ключавымі напрамкамі нашай эканомікі з'яўляюцца тэхналагічны суверэнітэт і вытворчая кааперацыя. Сёння трэба кааперавацца, што мы і робім з расіянамі", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Цяпер да кааперацыі пачынаюць падцягвацца і іншыя краіны, якія былі раней у Савецкім Саюзе. "Мы выпрацоўваем і знаходзім напрамкі супрацоўніцтва. І не толькі распрацоўваем канкрэтныя праграмы, але рэалізуем канкрэтныя кантракты па стварэнні тых ці іншых вытворчасцей. Гэта значыць, кааперацыя развіваецца, пазітыўны вопыт у нас вялікі. У нас добры базіс для далейшага эканамічнага развіцця", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца ўзаемадзеяння з Ліпецкай вобласцю, то ёсць сур'ёзныя напрацоўкі па кааперацыі. "Упэўнены, магутным зыходным пунктам можа стаць наша прысутнасць на Ліпецкім трактарным заводзе, дзе мы хочам стварыць сумесную вытворчасць тэхнікі "Амкадор". Гэты брэнд вядомы ў Расіі, вельмі запатрабаваны", - сказаў беларускі лідар.

"Сыход заходніх кампаній вызваляе нам з вамі месца для пашырэння супрацоўніцтва і нашай (сумеснай. - Заўвага БЕЛТА) працы", - заўважыў Прэзідэнт.

На сустрэчы згадвалася аб рэалізацыі ў Ліпецкай вобласці пачатай некалькі гадоў таму праграмы развіцця гарадскога электратранспарту. "Гэта праблема рана ці позна паўстане перад любым горадам Беларусі, Расіі. Таму што гарады становяцца насычанымі, населенымі. Таму экалагічна чыстая тэхніка патрэбна будзе ўсё ў большых аб'ёмах. Мы гатовы пастаўляць вам поўную лінейку пасажырскай і сельскагаспадарчай тэхнікі, прычапнога і навяснога абсталявання. Гэта адносіцца і да дарожнай тэхнікі", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

У сельскай гаспадарцы Прэзідэнт прапанаваў развіваць супрацоўніцтва ў перапрацоўцы прадукцыі АПК. Перспектыўным ён таксама лічыць супрацоўніцтва ў мадэрнізацыі зернесушыльнай гаспадаркі. "Мы працуем на расійскім будаўнічым рынку, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Гатовы любы аб'ект, калі трэба, вам пабудаваць, у чым вы можаце пераканацца асабіста, наведаўшы "Мінск-Арэну".

Размова ішла таксама аб падрыхтоўцы да правядзення Дзён Рэспублікі Беларусь у Ліпецку, якія намечаны на восень гэтага года. "Прадставім усё самае лепшае, каб нашы браты бачылі, як развіваецца Беларусь, і бачылі вынікі нашай сумеснай працы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ўсе дасягнутыя ў час візіту дамоўленасці будуць абавязкова выкананы беларускім бокам: "Можаце быць на 100 працэнтаў упэўнены, што мы гэта выканаем, рэалізуем. Мы людзі абавязковыя, тым больш гэта ж не дабрачыннасць. Гэта наша жыццё, наша эканоміка. Калі яна працуе, значыць, і краіна будзе развівацца. Таму я гатовы абмеркаваць з вамі любыя пытанні, якія вы паставіце перада мной, і прыняць рашэнне".

Тавараабарот Беларусі з Ліпецкай вобласцю Расіі стабільна нарастае з 2020 года. У 2021-м ён склаў $315 млн, у 2022-м дасягнуў амаль $334 млн. Пры гэтым беларускі экспарт вырас з $70 млн у 2021-м да больш як $91 млн у мінулым годзе, або на 31 працэнт. З нашай краіны ў расійскі рэгіён пастаўляліся ў асноўным халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне, змешаныя мінеральныя ўгнаенні, пральныя машыны, прадукты з мяса, пруткі з нелегіраванай сталі. Аснову імпарту склалі металургічная прадукцыя (розныя віды пракату сталі), насенне рапсу, мінеральныя смолы.

Са студзеня па сакавік бягучага года тавараабарот склаўся ў памеры $68 млн, што на 2,5 працэнта вышэй за паказчыкі за аналагічны перыяд мінулага года. Росту ўзаемнага гандлю садзейнічала актывізацыя кантактаў з кіраўніцтвам Ліпецкай вобласці. З моманту назначэння губернатарам у чэрвені 2022 года Ігар Артамонаў наведваў Беларусь тройчы, а цяперашні яго візіт - чацвёрты па ліку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі