Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Сак 2017

Лукашэнка: Адкрыццё Гарлыкскага ГАК - сігнал усяму свету аб магчымасцях Беларусі ў будаўнічай сферы

Лукашэнка: Адкрыццё Гарлыкскага ГАК - сігнал усяму свету аб магчымасцях Беларусі ў будаўнічай сферы

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя беларускімі спецыялістамі праекта па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ў Туркменістане - сігнал усяму свету аб магчымасцях Беларусі ў будаўнічай сферы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы 29-31 сакавіка зробіць афіцыйны візіт у Туркменістан. Галоўнай падзеяй у гэтыя дні стане адкрыццё Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які будаваўся пад ключ беларускімі спецыялістамі. "Мы нарэшце асвоілі гэту вытворчасць, улічваючы, што ў савецкія часы, калі там вяліся даследаванні, Савецкі Саюз не змог, не рызыкнуў гэтым займацца. Гэта была вельмі складаная тэхналогія ў сувязі з тымі грунтамі, якія нам давялося прайсці. Але зрабілі. Значыць, тэхналогіі ў нас салідныя. І гэта сігнал усяму свету, што мы можам адкрыць любую шахту і здабываць там не толькі калійныя ўгнаенні, але любыя карысныя выкапні шахтавым спосабам. Я ўжо не гавару, адкрытым спосабам. Для нас гэта быў вельмі важны праект, і добра, што мы яго завяршылі", - адзначыў Прэзідэнт.

Старшыня Савета Рэспублікі ў час нядаўняга візіту ў Туркменістан наведваў Гарлыкскі ГАК. У сувязі з гэтым ён далажыў Аляксандру Лукашэнку аб выніках рэалізацыі гэтага беларуска-туркменскага праекта і магчымасцях вытворчасці.

Міхаіл Мясніковіч, які з'яўляецца ўпаўнаважаным Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці, таксама праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і ходзе пасяўной кампаніі.

"Мы дамовіліся, што палівам у масавым парадку мы падтрымаем прыкладна з 1 красавіка, калі ўся краіна ўцягнецца ў пасяўную кампанію. Я падпісаў усе распараджэнні, паліва мы дабавім. Але гэта не значыць, што яно зваліцца з неба", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на яшчэ адно важнае пытанне: у бліжэйшыя дні чакаецца цёплае надвор'е, а значыць на палях з'явяцца першыя ўсходы. "Нам трэба паспяшацца пасеяць як мага хутчэй. Паліва і надвор'е - два пытанні, на якія трэба звяртаць увагу", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі