Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Ліс 2023

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову, галоўная тэма - маючы адбыцца саміт АДКБ

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову, галоўная тэма - маючы адбыцца саміт АДКБ
Фота з архiва

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 лістапада правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Галоўнай тэмай размовы стаў маючы адбыцца ў лістападзе саміт кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Беларусь цяпер старшынствуе ў арганізацыі.

Лідары краін абмеркавалі і тэматыку двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на асноўных напрамках, у тым ліку энергетыку і праекты ў галіне імпартазамяшчэння.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама зверылі пазіцыі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі