Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Сак 2024

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, падвялі вынікі праведзеных раней мерапрыемстваў і кантактаў на вышэйшым узроўні - гэта ў тым ліку сустрэча ў Казані, пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Намечаны перспектывы на бліжэйшую будучыню ў развіцці двухбаковых адносін.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі праблематыку ў рабоце інтэграцыйных структур - Еўразійскага эканамічнага саюза, АДКБ і іншых фарматаў.

Таксама прэзідэнты абмеркавалі найбольш актуальныя міжнародныя тэмы і сітуацыю ў рэгіёне, перспектывы яе развіцця.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, Прэзідэнт Расіі яшчэ раз павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з паспяховым правядзеннем 25 лютага 2024 года парламенцкіх і мясцовых выбараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі