Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Кст 2023

Лукашэнка ў Бішкеку прымае ўдзел у саміце СНД

Лукашэнка ў Бішкеку прымае ўдзел у саміце СНД

13 кастрычніка, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У кангрэс-холе дзяржаўнай рэзідэнцыі "Ала-Арча" кіраўніка беларускай дзяржавы сустрэў Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў. Да пачатку саміту Прэзідэнт Беларусі правёў двухбаковую сустрэчу са сваім узбекскім калегам Шаўкатам Мірзіёевым.

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД традыцыйна пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю і прапановы Беларусі па найбольш актуальных пытанях узаемадзеяння ў рамках Садружнасці.

Чакаецца, што лідары краін СНД прымуць шэраг сумесных заяў.

На пашырэнне патэнцыялу Садружнасці і павышэнне яе ролі на міжнароднай арэне накіравана пытанне парадку дня аб заснаванні статусаў наглядальніка і партнёра СНД.

Запланавана таксама ўнясенне шэрага змяненняў у прававыя акты СНД, абмеркаванне пытанняў актуальнай праблематыкі па шырокім спектры тэм.

Напярэдадні саміту ў Бішкеку прайшло пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) краін СНД. Ад беларускага боку ў ім прыняў удзел кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік.

СМЗС адобрыў чатыры праекты сумесных заяў Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Сярод іх праект Заявы аб прынцыпах міждзяржаўных адносін у шматпалярным свеце. У дакуменце адлюстроўваецца агульны пункт гледжання аб важнасці фарміравання ўстойлівага шматпалярнага светапарадку, заяўляецца аб намеры садзейнічаць выбудоўванню бяспечнай архітэктуры міжнародных адносін для вырашэння праблем міжнароднага і рэгіянальнага развіцця, падкрэсліваецца імкненне ператварыць рэгіён Садружнасці ў прастору міру, устойлівага развіцця і сумеснага працвітання, пацвярджаецца адкрытасць СНД для шырокага міжнароднага супрацоўніцтва.

На саміце 13 кастрычніка таксама плануецца падпісаць Дагавор аб заснаванні ў СНД Міжнароднай арганізацыі па рускай мове, Пагадненне аб утварэнні Міжнароднага цэнтра ацэнкі рызык легалізацыі (адмывання) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарызму і Пагадненне аб утварэнні Каардынацыйнага савета дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы судова-экспертнай дзейнасці.

Намечана падпісанне Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2024-2028 гады і заснаванне ў Садружнасці медаля "За ўклад ва ўмацаванне міру".

Таксама чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў СНД прымуць рашэнне аб аб'яўленні Самарканда (Рэспубліка Узбекістан) Культурнай сталіцай Садружнасці ў 2024 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі