Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Чэр 2023

Лукашэнка - губернатару Калінінградскай вобласці: раздзяліць нас штучнымі бар'ерамі не атрымаецца

Лукашэнка - губернатару Калінінградскай вобласці: раздзяліць нас штучнымі бар'ерамі не атрымаецца

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як бы ні спрабавалі раздзяліць Беларусь і Калінінградскую вобласць штучнымі бар'ерамі, зрабіць гэтага не атрымаецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Антонам Аліханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў дэлегацыю рэгіёна як "самых блізкіх для нас", беларусаў, людзей. Ён звярнуў увагу, што для ўдзелу ў сустрэчы запрошаны многія прадстаўнікі беларускага ўрада, што сведчыць аб значнасці візіту і вялікай зацікаўленасці беларускага боку ў развіцці супрацоўніцтва. "Палова ўрада тут. Гэта сведчыць аб тым, наколькі вы блізкія нам і наколькі мы зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і заўсёды блізкім для нас расійскім рэгіёнам", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, паказальны і важны той факт, што Антон Аліханаў наведвае нашу краіну ўжо трэці раз. "Думаю, нягледзячы на тое, што вы трэці раз, ёсць што паглядзець, каб вызначыць, спланаваць далейшыя крокі для нарошчвання нашых адносін", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь і Калінінградскую вобласць звязваюць настолькі даўнія, што нават можна сказаць старажытныя, трывалыя адносіны ва ўсіх сферах: эканоміцы, транзіце, культуры, навуцы і адукацыі, роднасных сувязях. "Перакананы, гэты прыезд стане чарговай вяхой у замацаванні нашых дасягненняў ва ўсіх галінах, якія я толькі што назваў, і далейшым пашырэнні доўгатэрміновага супрацоўніцтва", - сказаў беларускі лідар.

"Упэўнены, вы са мной пагодзіцеся, што зробленая Захадам у 2022 годзе беспрэцэдэнтная спроба абмежаваць нашы кантакты з вамі, свабодны рух (памятаеце) грузаў чыгуначным і аўтамабільным транспартам як з Расіі, так і з Беларусі, - гэта спроба была асуджана на правал, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Як бы нас ні спрабавалі раздзяліць штучнымі бар'ерамі, не атрымаецца".

Больш таго, гэта небяспечна для таго боку, які выступае з такімі ініцыятывамі, перакананы Аляксандр Лукашэнка. Таму што такім чынам развязваецца эканамічная вайна (і не толькі эканамічная), якую Беларусі і Расіі вар'яты на Захадзе спрабуюць аб'явіць не першы раз ужо. "Потым няхай не крыўдзяцца. Мы ж нікому не пагражаем. Мы проста захоўваем нашы інтарэсы - Беларусі і Расіі. Пакуль з цяжкасцю, але ўдаецца неяк цярпець усе гэтыя выхадкі. Але бясконца гэта прадаўжацца не можа. Таму кіраўніцтва, падкрэсліваю, кіраўніцтва балтыйскіх дзяржаў, ды, напэўна, і Польшчы, павінна гэта добра разумець", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Беларусь і Калінінградская вобласць пераадольваюць усе складанасці, у тым ліку за кошт назапашанага патэнцыялу ў прамысловай сферы, вытворчай кааперацыі, сельскай гаспадарцы, гуманітарнай сферы. "Пры гэтым мы можам значна прыбавіць, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Магчымасцей у нас дастаткова. Мы падышлі да $500 млн тавараабароту. Гэта нядрэнная лічба. Але можам больш".

У рамках новых інфраструктурных праектаў беларускія прадпрыемствы гатовы ўдзельнічаць у працэдурах закупак грузавікоў, сельскагаспадарчых, дарожных, камунальных і будаўнічых машын, заўважыў Прэзідэнт. "Можам прапанаваць высокатэхналагічныя станкі і камплектуючыя, - прадоўжыў ён. - Словам, мы адкрыты для таго, каб вы маглі вывучыць нашы магчымасці і прапанаваць далейшыя шляхі супрацоўніцтва".

Напрыклад, ёсць патэнцыял для паставак айчынных адзінак грамадскага транспарту, прыцягнення беларускіх будаўнікоў для ўзвядзення новых аб'ектаў у расійскім рэгіёне. "Нашы будаўнікі добра ведаюць Калінінградскую вобласць, працавалі і працуюць на аб'ектах. Калі задавальняе вас, мы гатовы і ў далейшым прадаўжаць працаваць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра супрацоўніцтва ў аграрным сектары, Прэзідэнт успомніў, як аднойчы яму давялося праляцець над тэрыторыяй Калінінградскай вобласці і добра разгледзець яе з невялікай вышыні. "Як чалавек вясковы я ўбачыў, што ў плане аграрнага напрамку - гэта проста Кландайк, дзе вельмі шмат работы", - сказаў ён.

Беларусь, зразумела, гатова да нарошчвання паставак харчовых тавараў, якія ўжо добра зарэкамендавалі сябе на расійскім рынку і вядомы пад маркай "Зроблена ў Беларусі". "Праўда, пачалі вельмі сур'ёзна і шмат разоў падрабляць гэты брэнд. Мы з гэтым сутыкаемся. Таму нам давядзецца і тут папрацаваць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама абазначыў магчымасці краіны ў галіне агра- і экатурызму: "Заўсёды будзем рады вас бачыць у Беларусі".

"Мы адкрыты, яшчэ раз падкрэсліваю, для супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі, асабліва з Калінінградскай вобласцю. Таму любыя вашы пажаданні, на якія мы здольныя... Мы гатовы разам працаваць, - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. - Усё, аб чым мы дамовімся, я вам абяцаю, будзе ў тэрмін і нават датэрмінова выканана".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі