Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Крс 2017

Ілья Івашка прынёс перамогу беларусам у матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі Аўстрыі

Ілья Івашка прынёс перамогу беларусам у матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі Аўстрыі

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі забяспечыла сабе агульную перамогу над тэнісістамі Аўстрыі ў матчы другога раўнду I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трэцяе ачко заваяваў 9 красавіка Ілья Івашка, які перайграў Геральда Мельцэра - 7:6 (7:3), 3:6, 6:3, 6:1. Сустрэча прадаўжалася 2 гадз 40 мін.

Ілья Івашка прынёс перамогу беларусам у матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі АўстрыіУ першы гульнявы дзень Ілья Івашка таксама дабіўся поспеху, абыграўшы Юргена Мельцэра (7:6, 6:3, 4:6, 7:6).

Акрамя таго, 7 красавіка Ягор Герасімаў быў мацнейшы за Геральда Мельцэра (6:3, 6:3, 6:3), а ў суботу беларускі дуэт Максім Мірны / Яраслаў Шыла ўступіў аўстрыйскай пары Юліян Ноўл / Юрген Мельцэр (4:6, 6:7, 7:6, 4:6).

Ілья Івашка прынёс перамогу беларусам у матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі АўстрыіВялікі ўклад у перамогу беларускіх тэнісістаў унеслі балельшчыкі, якія запоўнілі поўнасцю трыбуны і горача падтрымлівалі спартсменаў. Сярод гледачоў былі і вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая рыхтуецца да вяртання на корт пасля нараджэння сына.

Такім чынам, зборная Беларусі павяла ў матчы 3-1 заваявала права прадоўжыць барацьбу за выхад у Сусветную групу Кубка Дэвіса.Ілья Івашка прынёс перамогу беларусам у матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі Аўстрыі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі