Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Врс 2023

Як будзе выглядаць вёска будучыні? Лукашэнка расказаў пра добраўпарадкаванне вёскі

Як будзе выглядаць вёска будучыні? Лукашэнка расказаў пра добраўпарадкаванне вёскі

29 верасня, Бялыніцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Аб тым, як будзе выглядаць вёска будучыні, расказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некалі ў савецкі час была добрая практыка - адрасы перадавога вопыту. Прыходзіць моладзь, яна хацела б бачыць, дзе лепш", - нагадаў кіраўнік дзяржавы, наведваючы аграгарадок Вішоў Бялыніцкага раёна.

Прэзідэнт адзначыў, што добраўпарадкаванне аграгарадкоў невыпадкова стала тэмай яго рабочай паездкі - "практычных заняткаў", як ён сказаў. У Беларусі іх амаль паўтары тысячы.

"Што граху таіць, насельніцтва сельскае ў будучым будзе жыць у аграгарадках, працэнтаў на 80-85. Астатняе насельніцтва будзе ў буйных вёсках", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Магчыма, сваё развіццё атрымаюць і некаторыя неперспектыўныя вёскі, але толькі калі будзе цікавасць з боку прыватных асоб.

"Але галоўнае - гэта аграгарадкі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вось сёння хацелася б паглядзець, як будзе выглядаць вёска будучыні. Мы пішам там розныя кандыдацкія, доктарскія, дысертацыі - сорамна назву чытаць, не тое што глядзець на гэту дысертацыю. Давайце на гэтыя тэмы будзем нешта пісаць, распрацоўваць. Тым больш спецыялістаў у нас дастаткова, якія добра ведаюць, як было, як ёсць і як будзе, гэта значыць, цэлы пласт можна і трэба падняць для разважання і ўжо практыкі".

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў ход сельгасработ у вобласці. Прылятаючы ў рэгіён, Прэзідэнт заўсёды дзеліцца ўбачаным з губернатарамі. "Не магу сказаць, што не працуеш. Работы ідуць. Але баюся, што ты спазняешся. Проста расслабіла нас надвор'е, а яно на наступным тыдні пачне пагаршацца. Трэба паскарацца. Як мінімум у два разы", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што цяпер найважнейшыя пытанні пры рабоце на зямлі - уборка кукурузы і сяўба азімых. Акрамя таго, трэба прыводзіць у парадак і добраўпарадкоўваць абводненыя землі.

У аграгарадку Вішоў Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу азнаёміўся з пілотным праектам па рамонце вулічна-дарожнай сеткі ў перспектыўных сельскіх населеных пунктах, у тым ліку з прымяненнем цэменту. У час рэалізацыі праекта работы выконваліся па некалькіх метадах: недзе бетон заліваўся на разбураны асфальт, недзе зношанае дарожнае пакрыццё перапрацоўвалася і да яго дадаваўся цэмент. На некаторых вуліцах клалася шырокафарматная бетонная плітка.

"Калі Вішову пашанцавала, то ў нас яшчэ паўтары тысячы аграгарадкоў, дзе трэба рабіць хаця б цэнтральныя, асноўныя вуліцы. Разумна трэба падыходзіць. Каб людзей затрымаць у вёсцы, ім трэба ствараць умовы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, усяго ў населеных пунктах Беларусі налічваецца больш за 76,3 тыс. вуліц з плошчай дарожнага пакрыцця 288,2 млн кв.м. Большасць мае асфальтавае пакрыццё. Наступнае па палярнасці пакрыццё - бетоннае. Застаюцца яшчэ вуліцы з пясчана-жвіровым і грунтавым пакрыццём.

"За зіму і вясну дарогі былі практычна разбураны з-за ўмоў надвор'я. Людзі скардзіліся. Была пастаўлена задача прывесці ў парадак. Ніякіх ям. Усё гэта аднавіць. Вы паспяваеце па краіне гэта зрабіць, як абяцалі?" - спытаў Прэзідэнт.

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак заявіў, што рамонт ідзе паскоранымі тэмпамі з апярэджаннем графіка.

Пры развіцці населеных пунктаў і будаўніцтве там новых вуліц або дамоў кіраўнік дзяржавы патрабуе адыходзіць ад бюракратычных перашкод. "Не трэба валакіціць, трэба рабіць хутчэй, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Таму трэба завяршыць гэту работу і адысці ад гэтых бюракратычных прынцыпаў. Трэба рабіць па-гаспадарску і заўсёды памятаць, што мы можам і вуліцу знесці, і дамы знесці, зрабіць праспект, але гэта вялікія грошы".

"Вось як у прыватных дамах. Прыватнік хоча пабудаваць дом, а мы да яго лезем з рознымі нарматывамі. Хоча ён будаваць - няхай будуе. Ён жа для сябе будуе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што калі ва ўладальніка дома ўзнікне неабходнасць звярнуцца да праекціроўшчыкаў або МНС, то ён звернецца і сам, навошта яго скоўваць фармальнымі патрабаваннямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі