Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Май 2010

Група "3+2" выйшла ў фінал "Еўрабачання-2010"

Група
Група "3+2" выйшла ў фінал "Еўрабачання-2010" фота

26 мая, Осла /Жанна Катлярова - БЕЛТА/. Беларуская група  "3+2" выйшла ў фінал 55-га міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010", які праходзіць у Осла, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выканаўцы з 17 краін прадставілі еўрапейскай тэлеаўдыторыі песні на сцэне буйнейшага ў Паўночнай Еўропе закрытага спартыўна-канцэртнага комплексу "Тэленор Арэна". За выступленнямі канкурсантаў сачылі 15 тыс. гледачоў у зале, больш як 120 млн. глядзелі прамую трансляцыю конкурсу ў розных кутках свету.

Трыумфатарамі вечара акрамя беларусаў сталі Боснія і Герцагавіна, Малдова, Расія, Грэцыя, Партугалія, Сербія, Бельгія, Албанія, Ісландыя.

Група "3+2" выканала песню "Butterflies", напісаную для яе расійскім кампазітарам Максам Фадзеевым і польскай паэтэсай Малькай Чаплін. Акампаніраваў спевакам вядомы шведскі музыкант і кампазітар Роберт Уэлс.

Выхад у фінал артыстаў з Беларусі - высокі для краіны вынік, паколькі такое ў гісторыі яе ўдзелу было толькі аднойчы. Лаўры ў 2007 годзе дасталіся Дзмітрыю Калдуну, які выступаў пад сцэнічным імем Калдун. На шоу ў Хельсінкі спявак выканаў песню Філіпа Кіркорава "Work your magic", якая прынесла яму шостае месца ў фінале.

Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года. Першапраходцамі былі "Аляксандра і Канстанцін", якія выканалі кампазіцыю "My Galileo". Яны атрымалі толькі 19-е месца ў паўфінале. У 2005 годзе еўрапейскую публіку спрабавала пакарыць Анжаліка Агурбаш, апіраючыся на падтрымку Філіпа Кіркорава. Яна прадстаўляла песню "Love Me Tonight" і шоу з сукенкай, якая трансфармавалася. Аднак трансфармацыі гледачоў не "зачапілі", артыстка атрымала 13-е месца, яна не выйшла ў фінальную частку музычнага спаборніцтва.

У 2006 годзе, разлічваючы толькі на свае сілы, за поспех змагалася Паліна Смолава. Яе песня "Мама" заняла ў паўфінале толькі 22-ю пазіцыю.

Самым паспяховым было выступленне ў 2007 годзе Дзмітрыя Калдуна, які атрымаў 6-е месца ў фінале з хітом "Work Your Magic". Паўтарыць вынік Дзімы паспрабаваў у 2008 годзе Руслан Аляхно з песняй "Hasta la Vista". Аднак артыст не змог ўзняцца вышэй за 17-ы радок у паўфінале. Спроба ў 2009 годзе Пятра Ялфімава пакарыць Еўропу шчырасцю, на жаль, не была ацэнена. Яго кампазіцыя  "Eyes That Never Lie" заняла 13-е месца ў паўфінале, што ў выніку склала 32-ю пазіцыю Беларусі з 42 магчымых.

Цяпер група "3+2"  будзе выступаць у фінале конкурсу "Еўрабачанне-2010". У артыстаў зусім няшмат часу каб перадыхнуць: 27 мая вызначацца яшчэ 10 фіналістаў з ліку канкурсантаў другога паўфіналу. Затым 28 мая пачнуцца рэпетыцыі фіналу, інтрыга якога вырашыцца ў ноч з 29 на 30 мая.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі