Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Снж 2013

Годам гасціннасці аб'яўлены 2014 год у Беларусі

Годам гасціннасці аб'яўлены 2014 год у Беларусі

 30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая будзе ўлічваць геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай гордасці і павагі да Айчыны 2014 год у Беларусі аб'яўлены Годам гасціннасці. Адпаведны ўказ 27 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню Года гасціннасці і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па іх выкананню.

Аб'яўленне Года гасціннасці будзе садзейнічаць канцэнтрацыі намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцей Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы чэмпіянату свету па хакеі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі