Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Май 2023

Галоўчанка: патрыятызм праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека

Галоўчанка: патрыятызм праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патрыятызм праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго паўсядзённых справах на карысць роднай краіны. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання дзяржаўных сцяга, герба і гімна, якая арганізавана на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Традыцыйна на плошчы адбылася штогадовая цырымонія прынясення маладымі грамадзянамі нашай краіны клятвы вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.

Старшыня ўрада зачытаў віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, пасля чаго Раман Галоўчанка асабіста павіншаваў прысутных і ўсіх жыхароў краіны.

"Некалькі слоў хацеў бы адрасаваць тым, хто дае гэту клятву сёння. Упэўнены, што для кожнага з вас гэты дзень запомніцца як адна з самых важных падзей у вашым жыцці. І праз гады вы прыйдзеце сюды, каб пачуць, як гэту ж клятву даюць вашы дзеці, якіх вы выхаваеце сапраўднымі патрыётамі, - сказаў прэм'ер-міністр. - Калі ласка, не забывайце, што патрыятызм праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго паўсядзённых справах на карысць роднай краіны".

Раман Галоўчанка заклікаў помніць, што сёння дзяржаўная сімволіка ўвасабляе незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, аб'ядноўваючы ўсіх беларусаў у імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае. "Любоў да роднай зямлі, беражлівыя адносіны да традыцый, гістарычнай памяці з'яўляюцца залогам не толькі захавання нацыі, але і ўзмацнення ролі нашай Беларусі на сусветнай арэне", - падкрэсліў ён.

Для ўдзелу ва ўрачыстым рытуале на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску сабраліся некалькі тысяч чалавек, сярод якіх было асабліва шмат моладзі. Пад гукі сумеснага выканання гімна рота ганаровай варты ўнесла на плошчу вялізнае палотнішча Дзяржаўнага сцяга Беларусі і выяву герба.

Ад імя маладога пакалення Беларусі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам далі прадстаўнікі моладзі з усіх абласцей і Мінска. Творчыя нумары патрыятычнай тэматыкі, адпавядаючыя духу і настрою свята, падрыхтавалі маладзёжныя калектывы, якія таксама прадстаўляюць кожную з абласцей Беларусі і Мінск.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі