Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Врс 2016

Беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на Паралімпійскіх гульнях у Рыа

Беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на Паралімпійскіх гульнях у Рыа

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах па фехтаванні сярод шпажыстаў-калясачнікаў Андрэй Праневіч быў мацнейшы за брытанца Дзімітры Куцья (15:13) і ўкраінца Алега Навуменку (15:8), а ў фінале ён зрабіў вырашальны рэзультатыўны выпад і перамог Алі Амара з Ірака (15:14). Трэцяе месца на п'едэстале гонару заняў Алег Навуменка, які ўзяў верх над французам Янікам Іфебе (15:5).

Беларус Андрэй Праневіч заваяваў золата у спаборніцтвах па фехтаванні сярод шпажыстаў-калясачнікаўУ спаборніцтвах на шпагах сярод жанчын дзве беларускі выйшлі ў васьмёрку мацнейшых. Алеся Макрыцкая ўступіла немцы Сімоне Брызе-Батке (9:15), якая заняла ў турніры 4-е месца, а Настасся Касцюшкова ўступіла кітаянцы Чжой Цзіньцзінь (4:15), якая, перамогшы беларуску, у фінале заваявала залатую ўзнагароду.

У турніры сярод плыўцоў у катэгорыі SB12 беларус Уладзімір Ізотаў стаў лепшым на дыстанцыі 100 м брасам з новым паралімпійскім рэкордам - 1 мін 06,82 сек. Таксама на рахунку Уладзіміра Ізотава бронзавая ўзнагарода ў Пекіне ў 2008-м і срэбра ў Лондане-2012. Другое месца на дыстанцыі 100 м брасам у катэгорыі SB 12 у Рыа заняў Дзмітрый Салей з Азербайджана, які раней выступаў за Беларусь - 1 мін 08,80 сек. Бронзавую ўзнагароду выйграў украінец Дзмітрый Вяракса - 1 мін 09,00 сек.

Беларус Уладзімір Ізотаў стаў лепшым у турніры сярод плыўцоў у катэгорыі SB12У спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы 13 верасня капітан беларускай паралімпійскай зборнай Ганна Канюк змагалася за медалі ў скачках у даўжыню ў катэгорыі T12 і заняла 5-е месца. У кіданні кап'я ў катэгорыі F46 беларус Аляксандр Субота заняў 11-е месца.

Дзякуючы двум залатым медалям скарбонка зборнай Беларусі значна папоўнілася. На рахунку беларускіх паралімпійцаў сем узнагарод (пяць залатых і дзве бронзавыя), яны займаюць 13-е месца ў медальным заліку. Лідзіруюць па вартасці ўзнагарод кітайскія спартсмены - 63 залатыя медалі, якія камандзе ўжо ўдалося выйграць у Рыа.

Лукашэнка павіншаваў Андрэя Праневіча з залатым медалём Паралімпіяды ў Рыа

Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Андрэя Праневіча з заваяваннем залатога медаля на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

"Здабыўшы першую ў гісторыі Беларусі залатую ўзнагароду па фехтаванні на інвалідных калясках, ты яшчэ раз прадэманстраваў усяму свету, што наша Радзіма багатая на спартыўныя таленты, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Твая перамога, атрыманая ва ўпартым процістаянні з мацнейшымі паралімпійцамі планеты, умацоўвае спартыўную славу Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Андрэю Праневічу і трэнерскаму калектыву нацыянальнай каманды моцнага здароўя і новых поспехаў.

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Уладзіміра Ізотава з золатам на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра

Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Уладзіміра Ізотава з залатым медалём на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

"Ад усёй душы віншую цябе з заваяваннем высокага звання паралімпійскага чэмпіёна, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Да бронзы Пекіна і серабра Лондана ты нарэшце здабыў золата Рыа-дэ-Жанэйра, пацвердзіўшы сваё высокае спартыўнае майстэрства. Твае дасягненні на міжнароднай спартыўнай арэне служаць цудоўным прыкладам для ўсіх, хто займаецца плаваннем, і ўмацоўваюць іх упэўненасць у сваіх сілах".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Ізотаву новых яркіх перамог, здароўя і ўдач.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі