Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Врс 2012

Беларуская каманда з 10 медалямі заняла 25-е месца на XIV летняй Паралімпіядзе ў Лондане

10 верасня, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Беларуская каманда з 10 узнагародамі (5 залатых, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя) заняла 25-е месца ў падагульняючым медальным заліку на XIV летняй Паралімпіядзе, якая завяршылася 9 верасня ў Лондане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З 10 узнагарод беларускай каманды на Паралімпійскіх гульнях-2012 у Лондане 6 заваяваў плывец Ігар Бокій у катэгорыях S13 і SM13. 31 жніўня ён выйграў золата на дыстанцыі 100 м батэрфляем, 1 верасня стаў сярэбраным прызёрам на 50 м вольным стылем, 2 верасня папоўніў калекцыю золатам на стаметроўцы вольным стылем, 3 верасня выйграў золата з сусветным рэкордам на 100 м на спіне, 4 верасня стаў лепшым на дыстанцыі 400 м вольным стылем, зноў устанавіўшы рэкорд планеты, а 7 верасня з чарговым сусветным рэкордам выйграў дыстанцыю 200 м комплексным плаваннем.

Сярэбраным прызёрам стаў 8 верасня плывец Уладзімір Ізотаў на дыстанцыі 100 м брасам у катэгорыі SB12.

У актыве беларускіх паралімпійцаў яшчэ тры бронзавыя медалі. Лёгкаатлет Аляксандр Субота 1 верасня здабыў бронзу ў трайным скачку ў катэгорыі F46, 2 верасня Людміла Волчак заняла трэцяе месца ў акадэмічным веславанні, 7 верасня Ганна Канюк стала бронзавай медалісткай у скачках у даўжыню ў катэгорыі F11/12.

У медальным заліку Паралімпійскіх гульняў Беларусь з пяццю залатымі, дзвюма сярэбранымі і трыма бронзавымі ўзнагародамі займае 25-е месца. У першай дзясятцы - Кітай (95 залатых, 71 сярэбраная, 65 бронзавых узнагарод), Расія (36, 38, 28), Вялікабрытанія (34, 43, 43), Украіна (32, 24, 28), Аўстралія (32, 23, 30), ЗША (31, 29, 38), Бразілія (21, 14, 8), Германія (18, 26, 22), Польшча (14, 13, 9), Галандыя (10, 10, 19). Усяго ўзнагароды заваёўвалі прадстаўнікі 75 краін.

Беларусь у Лондане была прадстаўлена 31 спартсменам-паралімпійцам у сямі відах спорту: лёгкай атлетыцы (7 удзельнікаў), плаванні (6), акадэмічным веславанні (8), фехтаванні (5), дзюдо (2), веласпорце (2), паўэрліфтынгу (1).

Усяго ў лонданскіх Паралімпійскіх гульнях спаборнічалі больш як 4 тыс. спартсменаў са 165 краін, якія разыгралі 502 камплекты ўзнагарод у 20 відах спорту.

На папярэдняй летняй Паралімпіядзе ў 2008 годзе ў Пекіне Беларусь была прадстаўлена 35 атлетамі ў шасці відах спорту. Заваяваўшы 13 узнагарод (5 залатых, 7 сярэбраных, 1 бронзавую), беларуская зборная заняла тады 21-е месца ў агульнакамандным медальным заліку.

Самымі паспяховымі для беларусаў сталі Паралімпійскія гульні ў Афінах-2004, дзе 30 спартсменамі было заваявана 29 узнагарод - 10 залатых, 12 сярэбраных і 7 бронзавых.

Прызавыя за ўзнагароды на Паралімпійскіх гульнях з 2012 года павялічаны для беларускіх атлетаў да $50 тыс. за залаты медаль, $30 тыс. за сярэбраны і $20 тыс. за бронзавы. Акрамя таго, прызёры атрымаюць права на прэзідэнцкія стыпендыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі