Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Жнв 2023

Беларуска Марына Васілеўская адправіцца на МКС у першым квартале 2024 года

Беларуска Марына Васілеўская адправіцца на МКС у першым квартале 2024 года
У падмаскоўным Зорным гарадку Аляксандр Лукашэнка наведаў Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына, снежань 2022 года

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марына Васілеўская адправіцца на МКС у першым квартале 2024 года. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўнымі калектывамі пры наведванні Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт нагадаў пра гісторыю арганізацыі палёту прадстаўніка Беларусі на МКС і дамоўленасці, дасягнутыя з кіраўніцтвам Расіі і "Раскосмасу": "Я Прэзідэнту Расіі сказаў, што беларусы неяк засядзеліся на зямлі. Лятаюць усе, і афрыканцы ў тым ліку, малайцы. Але чаму беларусы не лятаюць? Ён гаворыць: "Сапраўды". Далей пачалі весці перагаворы з "Раскосмасам". У гэтай расійскай карпарацыі была адна ўмова, якую ў далейшым і выканаў беларускі бок, - каб у космас адправілася жанчына".

"Мы плануем, што яна паляціць у першым квартале наступнага года, можа, у сакавіку. Гэта звязана з аварыяй на МКС (перанос тэрмінаў палёту на наступы год. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Так, наша дзяўчына паляціць. Дублёр таксама вызначаны. Мы гэта рыхтуем, ніякія абставіны на гэта паўплываць не могуць".

Як паведамлялася БЕЛТА, бортправадніца авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская назначана ў асноўны экіпаж для палёту на МКС. Касманаўт Алег Навіцкі стане камандзірам карабля. Акрамя іх у якасці бортінжынера адправіцца астранаўт NASA Колдвел-Дайсан Трэйсі. Дублёрамі назначаны касманаўт Іван Вагнер, беларускі дзіцячы хірург Настасся Лянкова і астранаўт NASA Пеціт Дональд Рой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі