Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Жнв 2014

Беларуска Марына Арзамасава стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 м

Беларуска Марына Арзамасава стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 м

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Марына Арзамасава выйграла 16 жніўня фінальны забег на дыстанцыі 800 м на чэмпіянаце Еўропы-2014 па лёгкай атлетыцы, што праходзіў у швейцарскім Цюрыху, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Марына Арзамасава стала чэмпіёнкай кантынента з рэзультатам 1 мін. 58,15 сек. Ён аказаўся не толькі новым асабістым рэкордам спартсменкі, але і лепшым вынікам сезона ў Еўропе. Разам з беларускай на п'едэстал узнялася прадстаўніца Вялікабрытаніі Лінсі Шарп (рэзультат - 1 мін. 58,80 сек., асабісты рэкорд), якая стала сярэбранай медалісткай, а таксама полька Ёана Ёзвік (1 мін. 59,63 сек., асабісты рэкорд), якая атрымала бронзу.

Беларуска Марына Арзамасава стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 мЗолата Марыны Арзамасавай стала другім для зборнай Беларусі на гэтым чэмпіянаце Еўропы. Першую ўзнагароду вышэйшай вартасці ў дзесяцібор'і заваяваў Андрэй Краўчанка.

На марафонскай дыстанцыі сярод жанчын 16 жніўня выступала беларуска Марына Даманцэвіч. Яе фінішны час 2 гадз. 33 мін. 57 сек., што адпавядала 18-му месцу. Першынствавала ў гэтым відзе францужанка Крыстэль Данэ (2 гадз. 25 мін. 14 сек., рэкорд чэмпіянату Еўропы).

За крок ад п'едэстала на 4-м месцы спыніўся беларускі кідальнік молата Павел Крывіцкі, які завяршыў спаборніцтвы з рэзультатам 78 м 50 см. Другі беларускі ўдзельнік фіналу гэтай дысцыпліны Павел Барэйша заняў 10-е месца (74 м 73 см). Чэмпіёнскае званне выйграў венгерскі атлет Крысціян Парш (82 м 69 см, лепшы рэзультат сезона ў свеце). Другое месца заняў паляк Павел Файдэк (82 м 05 см), бронза ў расіяніна Сяргея Літвінава (79 м 35 см).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі