Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Жнв 2023

Беларуска Марыя Гнедчык стала чэмпіёнкай II Гульняў краін СНД у сучасным пяцібор'і

Беларуска Марыя Гнедчык стала чэмпіёнкай II Гульняў краін СНД у сучасным пяцібор'і

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ІІ Гульнях краін СНД разыграны першы камплект узнагарод у сучасным пяцібор'і, турнір праходзіць на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы на II Гульнях краін СНД у гэтым відзе спорту праходзяць у дысцыпліне чатырохбор'е (фехтаванне, плаванне, лазер-ран), удзел у турніры прымаюць спартсмены не старэйшыя за 19 гадоў. Першым фіналам праграмы спаборніцтваў стаў вырашальны старт у дзяўчат, у лік 18 удзельніц якога ўвайшлі 8 беларусак. Пасля спаборніцтваў у фехтаванні і плаванні лідарства ў турніры захапіла расіянка Вікторыя Сазонава, перад камбінаваным відам яе адрыў ад бліжэйшай саперніцы складаў 44 секунды.

Першай з беларусак на старт лазер-рана з агульнай трэцяй пазіцыі выйшла Міра Бурая, праз 7 секунд за ёю стартавала яе сяброўка па камандзе Марыя Гнедчык. Тым не менш на дыстанцыі абедзве беларускі адыгралі амаль мінутнае адставанне ад расіянкі і ў выніку разыгралі золата паміж сабой. Першай фінішную мяжу пераадолела Марыя Гнедчык, у Міры Бурай - серабро, Сазонава атрымала бронзу.

11 жніўня медалі індывідуальнага турніру разыграюць юнакі. У суботу адбудуцца камандныя старты, а ў нядзелю пройдзе змешаная эстафета. Усяго ўдзел у спаборніцтвах па сучасным пяцібор'і ў рамках ІІ Гульняў краін СНД прымаюць юныя атлеты з 7 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі