Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Врс 2012

Беларуска Кацярына Бурая перамагла на конкурсе Miss Supranational-2012

Беларуска Кацярына Бурая перамагла на конкурсе Miss Supranational-2012

17 верасня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. 23-гадовая беларуска Кацярына Бурая атрымала перамогу на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Supranational-2012, які прайшоў у Варшаве (Польшча), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другое месца Miss Supranational-2012 прысуджана Нантхаван Ванасутха з Тайланда, трэцяе - Міхаэле Дыглавай з Чэхіі, чацвёртае - Элен Кай Мол з Філіпін, пятае - Сулай Кастылья з Эквадора.

У паўфінал выйшлі 20 удзельніц. Акрамя адзначаных узнагародамі дзяўчат, сваю прыгажосць у паўфінале прадэманстравалі канкурсанткі з Іспаніі, Ісландыі, Даніі, Пуэрта-Рыка, ПАР, Англіі, Канады, Гандураса, Дамініканскай Рэспублікі, Панамы, Польшчы, Коста-Рыкі, Босніі і Герцагавіны, Францыі і Сурынама.

Спецыяльныя ўзнагароды конкурсу атрымалі прадстаўніцы Партугаліі ("Міс элегантнасць"), Намібіі ( "Міс дружба"), Чэхіі ("Міс фотагенічнасць"), В'етнама ("Міс Сэнт-Джордж"), Кубы ("Міс найлепшы нацыянальны касцюм"), Даніі ("Міс талент"), Тайланда ("Міс Інтэрнэт"), Канады ("Міс топ-мадэль"), Руанды ("Міс асоба").

Тытул  Miss Supranational-Афрыка заваявала прадстаўніца ПАР. Самай прыгожай дзяўчынай Амерыкі стала жыхарка Панамы, Азіі - канкурсантка з В'етнама. Першай прыгажуняй Еўропы суддзі прызналі датчанку.

Беларуска Кацярына Бурая родам з Бабруйска. У гэтым годзе прыгажуня скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і з'яўляецца спецыялістам па міжкультурных адносінах у сферы турызму. Любіць творчасць Габрыэля Гарсія Маркеса, захапляецца спортам - нядаўна пачала займацца боксам. Кацярына ўжо вядома гледачам АНТ па конкурсу "Міс Беларусь", фіналісткай якога яна стала ў 2008 годзе. Дзяўчына мае яркую знешнасць, дзякуючы чаму ў сродках масавай інфармацыі яе часта параўноўваюць з вядомай мадэллю Клаўдзіяй Шыфер.

Форум прыгажосці  Miss Supranational-2012 з'яўляецца адным з самых вядомых у свеце. Доўгі час ён праводзіўся выключна ў Лацінскай Амерыцы, аднак з 2009 года атрымаў пастаянную еўрапейскую прапіску і цяпер уваходзіць у топ-3 самых папулярных у свеце.

Такому хуткаму ўзлёту  Miss Supranational спрыяў жорсткі падыход да адбору ўдзельніц. Толькі лепшыя з лепшых атрымліваюць права прадастаўляць краіну на гэтым форуме прыгажосці. Запытаўшы даныя ўдзельніц Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь" за апошнія гады, арганізатары спынілі свой выбар на сінявокай бландзінцы Кацярыне Бурай і не памыліліся: гэтай дзяўчыне ўдалося абысці канкурэнтак і атрымаць міжнароднае прызнанне на прэстыжным аглядзе прыгажосці.

З 70 патэнцыяльных прэтэндэнтак для барацьбы за карону Miss Supranational у Польшчу ў гэтым годзе з-за розных цяжкасцей змаглі даехаць 54 удзельніцы. Канкурсантка са Славакіі пакінула конкурс на этапе рэпетыцый у Варшаве, не вытрымаўшы нагрузак. У выніку за галоўны тытул Miss Supranational-2012 змагаліся 53 удзельніцы.

У 2011 годзе ўладальніцай тытула Miss Supranational стала палячка Моніка Ляўшук. Раней беларускія прыгажуні двойчы заваёўвалі тытулы першай віцэ-міс - Марына Ляпеша ў 2009 годзе і Людміла Якімовіч у 2011 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі