Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Жнв 2016

Беларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды

Беларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды

14 жніўня, Рыа-дэ-Жанэйра /Аляксандр Новікаў - БЕЛТА/. Беларус Вадзім Стральцоў заняў другое месца ў турніры па цяжкай атлетыцы на Алімпіядзе ў Рыа. У катэгорыі да 94 кг спартсмен змог паказаць рэзультат 395 кг (175 + 220 кг), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з вядучых атлетаў беларускай каманды ў першым практыкаванні, рыўку, выканаў толькі адну заліковую спробу - першую на 175 кг. Два наступныя выхады на памост сталі няўдачнымі. Сітуацыя паўтарылася і ў другім практыкаванні. Займаючы пасля рыўка толькі чацвёртае месца, Вадзім Стральцоў у штуршку пачаў з вагі 220 кг. Штанга яму пакарылася, але далей дзве спробы на 230 кг, якія выводзілі беларуса на першае месца, аказаліся няўдачнымі. У выніку сярэбраны медаль.

Беларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў стаў сярэбраным прызёрам АлімпіядыПераможцам у катэгорыі да 94 кг стаў Сахраб Марадзі з Ірана - 403 кг. Бронзавым прызёрам Гульняў стаў літоўскі атлет Аўрымас Дзідзбаліс - 392 кг.

Другі беларускі цяжкаатлет Аляксандр Бярсанаў заняў у Рыа восьмае месца - 381 кг (173 + 208 кг).

Раней сярэбраны медаль у цяжкай атлетыцы выйграла Дар'я Навумава, а чэмпіёнам Гульняў стаў Уладзіслаў Ганчароў, які перамог у скачках на батуце.Беларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Вадзіма Стральцова з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпійскіх гульнях

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлета Вадзіма Стральцова з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта дастойны адказ на ўсе сумненні адносна канкурэнтаздольнасці беларускай цяжкай атлетыкі на гэтым этапе, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Устаяўшы пад неймаверным псіхалагічным націскам ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з боку сапернікаў, ты праявіў высокае спартыўнае майстэрства, характар і волю да перамогі".

"Дзякуй табе за гэты поспех, які ўсяліў упэўненасць у перспектывах развіцця цяжкай атлетыкі ў Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў Вадзіму Стральцову і ўсяму складу нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы моцнага здароўя, шчасця і новых яркіх пераБеларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў стаў сярэбраным прызёрам Алімпіядымог.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі