Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Жнв 2023

Беларускі цяжкаатлет Павел Хадасевіч стаў чэмпіёнам ІІ Гульняў краін СНД

Беларускі цяжкаатлет Павел Хадасевіч стаў чэмпіёнам ІІ Гульняў краін СНД

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі цяжкаатлет Павел Хадасевіч заваяваў золата ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярэбраны прызёр ЧС-2018 сёння выйграў спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі 96 кг з вынікам 375 кг (рывок - 170 кг, штуршок - 205 кг). Серабро заваяваў чэмпіён Расіі Георгій Кесаеў - 371 кг (166+205), бронзавым прызёрам стаў Сунаціла Усараў з Узбекістана - 368 кг (171+197). Золата Паўла Хадасевіча стала сёння другім - раніцай на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняўся Пётр Асаёнак, які перамог у вагавой катэгорыі 89 кг. Акрамя таго, серабро заваявала Маргарыта Лешчанка, а Дар'я Хейдэр і Юліян Курловіч узялі па бронзавым медалі.

Турнір цяжкаатлетаў у гродзенскім Лядовым палацы завершыцца заўтра. У вагавой катэгорыі 109 кг на памост плануе выйсці алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 беларус Андрэй Арамнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі