Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Жнв 2016

Беларускі спартсмен Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў грэка-рымскай барацьбе

Беларускі спартсмен Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў грэка-рымскай барацьбе

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Джавід Гамзатаў стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды ў грэка-рымскай барацьбе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі да 85 кг 26-гадовы беларускі барэц перамог балгарына Мікалая Байракава.

Сапернік Гамзатава прабіўся ў бронзавы фінал праз сіта суцяшальных схватак, апошнюю з якіх завяршыў літаральна за 10 мінут да паядынку за бронзу. З самага пачатку беларускі барэц захапіў ініцыятыву і павёў 2:0. У далейшым перавага Гамзатава таксама не выклікала сумненняў, у выніку ён упэўнена давёў сустрэчу да перамогі з лікам 4:1.

Беларускі спартсмен Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў грэка-рымскай барацьбеНа спаборніцтвах у Рыа Джавід Гамзатаў пачаў выступленне з 1/8 фіналу, ён перамог кітайскага спартсмена Пен Фея - 4:0, потым у паядынку за выхад у паўфінал не пакінуў шанцаў прадстаўніку Аўстрыі Амеру Хрустанавічу - 9:0. А вось у барацьбе за выхад у галоўны фінал беларус не змог адолець украінскага спартсмена Жана Беленюка, уступіўшы 0:6.

Джавід Гамзатаў з'яўляецца выхаванцам дагестанскай школы барацьбы, у Беларусь пераехаў у 2006 годзе і з таго часу паспяхова выступае на розных турнірах. Да гэтага найлепшым вынікам наваспечанага бронзавага прызёра Алімпіяды была бронза сусветнага чэмпіянату 2013 года.

Сёння на алімпійскі дыван выйдзе яшчэ адзін беларускі барэц-класік Цімафей Дзейнічэнка, які будзе выступаць у вагавой катэгорыі да 98 кг.Беларускі спартсмен Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў грэка-рымскай барацьбе

Лукашэнка павіншаваў Джавіда Гамзатава з заваяваннем бронзавага медаля Алімпіяды ў Рыа

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па грэка-рымскай барацьбе Джавіда Гамзатава з заваяваннем бронзавага медаля Алімпіяды 2016 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі спартсмен Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў грэка-рымскай барацьбе"Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з боку сапернікаў ты праявіў высокае спартыўнае майстэрства, жалезны характар і волю да перамогі. Твой медаль - вельмі важнае дасягненне для беларускай школы барацьбы, якое дорыць надзею тысячам беларускіх хлопчыкаў, якія займаюцца гэтым сапраўды алімпійскім відам спорту", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Джавіду Гамзатаву і ўсяму складу нацыянальнай каманды Беларусі па грэка-рымскай барацьбе моцнага здароўя, шчасця і яркіх перамог.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі