Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Жнв 2014

Беларускі дакументальны фільм "Дачка Прыпяці" атрымаў Гран-пры фестывалю Magnificat-2014

Беларускі дакументальны фільм

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дакументальны фільм "Дачка Прыпяці" атрымаў Гран-пры міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм Magnificat-2014, паведамілі БЕЛТА арганізатары кінафоруму.

Фільм "Дачка Прыпяці" рэжысёра Ігара Бышнёва (Беларускі відэацэнтр), зняты ў 2012 годзе, расказвае аб жыцці пажылой жанчыны, якая жыве недалёка ад ракі Прыпяць.

Усяго на фестывалі былі паказаны 43 карціны з 16 краін, а розныя ўзнагароды прысуджаны 28 фільмам. У тым ліку спецыяльнымі прызамі адзначаны тры стужкі. Дакументальны фільм "Устань і ідзі" (студыя "ЗАраЗ", Беларусь) атрымаў спецпрыз ад фестывалю-пабраціма Niepokalanоw (Польшча). Сярод мультфільмаў лепшым па рашэнні дзіцячага журы стаў "Хто даўжэйшы" (Іспанія, рэжысёр Грэгорыа Мура).

Міжнародны фестываль Magnificat - гэта агляд работ майстроў у галіне кіно і тэлебачання, накіраваных на евангілізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцей і створаных у розных хрысціянскіх традыцыях. Форум праходзіць у Беларусі з 2005 года. Кінаагляд патрануецца Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Беларусі, заснаваны каталіцкай асацыяцыяй Signis-Belarus, студыяй "Стоп-кадр", а таксама Віцебскай каталіцкай епархіяй і часопісам "Дыялог".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі