Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Жнв 2023

Беларускі баксёр Дзяніс Мацулеў стаў чэмпіёнам ІІ Гульняў краін СНД

Беларускі баксёр Дзяніс Мацулеў стаў чэмпіёнам ІІ Гульняў краін СНД

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баксёр Дзяніс Мацулеў стаў чэмпіёнам ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Оршы ў вырашальным паядынку самай прэстыжнай вагавой катэгорыі звыш 92 кг беларус змог перамагчы прадстаўніка Расіі Ісрафіла Ісламава. Бронзавымі прызёрамі сталі Равшанджон Саліеў з Узбекістана і Ісмаэйлі Вандэй з Ірана.

За чэмпіёнскі тытул сёння будуць змагацца яшчэ тры беларускія баксёры: Вітас Гарцуеў (57 кг), Аляксей Гацакоў (63,5) і Кірыл Дугар (86 кг). Раней бронзавыя медалі Гульняў заваявалі чатыры беларусы: Радзівон Цімошчанка (48 кг), Данііл Кокараў (51 кг), Дзмітрый Дварнічэнка (60 кг), Максім Кравец (92 кг).

У жаночым турніры, які завяршыўся ўчора, у беларусак тузін узнагарод ІІ Гульняў краін СНД: чэмпіёнкай стала Марыя Піліпенка, серабро заваявалі Ксенія Махахей, Аліна Кардзюшова, Ганна Серада, Дар'я Сільчанка, бронзу ўзялі Аляксандра Тагірава, Маргарыта Банюшэвіч, Ясенія Банкевіч, Марыя Цмыг, Аляксандра Сяргеева, Ганна Карбаценка, Кіра Яціна.

Баксёрскі турнір II Гульняў краін СНД прымае Лядовая арэна Оршы. За ўзнагароды змагаюцца прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Ірана і Пакістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі