Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Чэр 2023

Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд

Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд
Фота ucp.by

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі атлет Вячаслаў Харанека ўстанавіў чарговы сусветны рэкорд у гіравым спорце. На гэты раз вядомы асілак вызначыўся ў новай намінацыі сілавых відаў - беларускім жыме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На Кубку Садружнасці ў Мінску Вячаслаў Харанека ўстанавіў абсалютны сусветны рэкорд ва ўзроставай катэгорыі 60-64 гады. Пры ўласнай вазе 82 кг ён лежачы выжаў дзве гіры вагой па 24 кг 91 раз за 5 мінут. Яшчэ адзін вядомы беларускі спартсмен Віктар Мацур (узроставая група 55-59 гадоў) гіры вагой па 40 кг выжаў 47 разоў. У жаночых спаборніцтвах лепшай стала мінчанка Юлія Прачкоўская - гіры вагой па 16 кг яна выжала 101 раз.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 100 атлетаў з Беларусі і Расіі, якія разыгрывалі ўзнагароды ў 130 намінацыях сілавых відаў спорту. У канцы лістапада ў Мінску плануецца правесці перш чэмпіянат Еўропы па беларускім жыме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі