У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

12 Кст 2017

Беларусь выступае за больш актыўнае фарміраванне агульных рынкаў на прасторы ЕАЭС

Беларусь выступае за больш актыўнае фарміраванне агульных рынкаў на прасторы ЕАЭС

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь выступае за больш актыўнае фарміраванне агульных рынкаў, у прыватнасці, нафты і газу на прасторы ЕАЭС. Аб гэтым заявіў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на палях самітаў СНД і ЕАЭС у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, гэта пытанне - адно з самых значных у парадку дня Еўразійскага эканамічнага саюза. "На жаль, гэта работа вядзецца даволі неактыўна. Напэўна, насельніцтва і суб'екты гаспадарання чакаюць ад нас больш рашучых крокаў. Таму праблемы ёсць", - канстатаваў Васіль Мацюшэўскі.

ЕАЭС - адно з буйнейшых эканамічных аб'яднанняў з больш як 182 млн спажыўцоў.

У 2016 годзе стартаваў першы этап лібералізацыі рынку аўтамабільных грузаперавозак. У маі 2017 года ў ЕАЭС пачаў працаваць адзіны рынак фармацэўтычнай і медыцынскай прадукцыі, прынята лібералізацыя электраэнергетычнага рынку, які павінен быць створаны да 2019 года. Еўразійская эканамічная камісія прапрацоўвае канцэпцыю стварэння адзінага фінансавага рынку, распрацоўваюцца праграмы фарміравання да 2025 года агульных рынкаў нафты і газу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі