Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Жнв 2023

Беларус Іван Казак перамог у стральбе з пнеўматычнага пісталета на II Гульнях краін СНД

Беларус Іван Казак перамог у стральбе з пнеўматычнага пісталета на II Гульнях краін СНД

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі прадаўжаюцца спаборніцтвы па кулявой стральбе II Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі дзень спаборніцтваў юніёры разыгралі медалі ў стральбе з пнеўматычнага пісталета. Беларус Іван Казак, які напярэдадні ў дуэце з Зояй Дасько выйграў золата ў спаборніцтвах змешаных пар, у асабістым турніры таксама быў лепшым. За 24 выстралы наш спартсмен набраў 239,9 ачка і апярэдзіў стаўшага другім расіяніна Ігара Шалудзякова на 0,9 бала. Трэцім стаў таксама прадстаўнік Расіі Данііл Салаўёў. Удзел у фінале прынялі яшчэ два беларусы: Уладзіслаў Дземеш заняў 6-е месца, Мікіта Кавалёнак замкнуў васьмёрку.

8 жніўня на II Гульнях краін СНД юніёры вызначаць мацнейшых у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі са становішча стоячы, а юніёркі паспаборнічаюць за ўзнагароды ў стральбе з пнеўматычнага пісталета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі