Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Чэр 2023

Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў

Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў
Фота з архiва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчыннікам зварот з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем'і, гарады і вёскі. Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны", - гаворыцца ў звароце.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нечалавечая бязлітаснасць не зламала волю нашага народа: "Абарона роднай зямлі з'яднала ўсё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды зведалі катаванні і тэрор, але захавалі свае гонар і годнасць".

"Праз дзесяцігоддзі шчаслівага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі тканіна мірнага часу вось-вось разарвецца. Чарговы няправільны крок цынічных заходніх палітыкаў можа стаць апошнім для большай часткі чалавецтва. Ведаючы не па чутках пра жахі вайны і цану перамогі, беларускі народ захоўвае гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі ў імя міру на роднай зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі