Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Кст 2009

Беларус Уладзімір Самсонаў трэці раз выйграў Кубак свету па настольнаму тэнісу

Беларус Уладзімір Самсонаў трэці раз выйграў Кубак свету па настольнаму тэнісу
Уладзімір Самсонаў, Беларусь, трохразовы пераможца Кубка свету по настольнаму тэнісу

19 кастрычніка /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Беларус Уладзімір Самсонаў трэці раз выйграў Кубак свету па настольнаму тэнісу, вырашальная стадыя якога завяршылася 18 кастрычніка ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку Уладзімір Самсонаў узяў верх над дзевятай ракеткай свету кітайцам Чэн Цы - 4:1 (11:4, 5:11, 11:7, 11:5, 13:11). Цікава, што гэтага саперніка беларус абыграў ужо другі раз на турніры. Першую перамогу над ім наш суайчыннік атрымаў на папярэднім этапе.

Бронзавым прызёрам Кубка свету стаў кітаец Ма Лон (другая ракетка планеты), які абыграў у паядынку за 3-е месца прадстаўніка Паўднёвай Карэі Сан Юн О - 4:1 (9:11, 11:3, 11:6, 11:5, 11:9) .

Адзначым, што пуцёўку ў фінал беларус, які займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу, атрымаў у паўфінале ў напружанай барацьбе, выбіўшы з турніру другую ракетку свету китайца Ма Лона - 4:3 (7:11, 11:5, 8:11, 11:4. 14:12, 8:11, 11:8).

Раней Уладзімір Самсонаў станавіўся ўладальнікам Кубка свету ў 1999 і 2001 гадах.

Уладзімір Самсонаў з'яўляецца таксама шасціразовым чэмпіёнам Еўропы ў розных разрадах, чатырохразовым пераможцам "Еўра-Топ12" (1998, 1999, 2001, 2007), пяціразовым пераможцам еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў (2001, 2002, 2003, 2004, 2007) у складзе бельгійскага клуба "Роял Вілет". З 2009 года гуляе за расійскі клуб "Факел-Газпрама" з Арэнбурга.-0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі