Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Сак 2013

Беларусь у 2014 годзе прыме чэмпіянат свету па веславанню на байдарках і каноэ сярод студэнтаў

Беларусь у 2014 годзе прыме чэмпіянат свету па веславанню на байдарках і каноэ сярод студэнтаў

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2014 годзе прыме чэмпіянат свету па веславанню на байдарках і каноэ сярод студэнтаў. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Выканаўчага камітэта Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FISU), расказала карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік беларускай дэлегацыі на пасяджэнні FISU ў Бруселі (Бельгія) дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту вучняў і студэнтаў Валянціна Баляба.

Заяўка на правядзенне чэмпіянату ад Беларусі была накіравана Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, які прадстаўляе інтарэсы Беларусі ў FISU з 1993 года. Ініцыятыву падтрымалі Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя каноэ", Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

У час пасяджэння ў Бруселі былі заслуханы заяўкі Партугаліі і Беларусі на правядзенне чэмпіянату. Па выніках галасавання Выканаўчы камітэт на чале з прэзідэнтам FISU Клодам-Луі Гальенам прыняў рашэнне аб прадастаўленні права правядзення чэмпіянату свету па веславанню на байдарках і каноэ сярод студэнтаў у жніўні 2014 года Беларусі. Спаборніцтвы адбудуцца на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту ў Заслаўі (Мінская вобласць).

Чэмпіянаты свету па відах спорту сярод студэнтаў, а таксама летнія і зімовыя сусветныя ўніверсіяды - аналаг Алімпійскіх гульняў - праводзяцца пад эгідай FISU кожныя два гады. Беларускімі студэнтамі-спартсменамі на сусветных універсіядах заваявана 156 медалёў (40 залатых, 55 сярэбраных і 61 бронзавы). "Вынікі сусветных універсіяд вызначылі сусветны рэйтынг студэнцкага спорту нашай краіны і далі магчымасць Беларусі ўвайсці ў лік дваццаці пяці мацнейшых краін, апярэдзіўшы Канаду, Бельгію, Швецыю, Турцыю, Іспанію, Венгрыю, Германію, Вялікабрытанію, Нарвегію, Казахстан і іншыя", - адзначыла Валянціна Баляба.

Студэнцкая моладзь Беларусі з 2006 года паспяхова выступае на чэмпіянатах свету, якія праводзяцца FISU, па вяслярных відах спорту. У гэтым годзе ўпершыню ў праграму летняй Сусветнай універсіяды, якая пройдзе ў Казані (Расійская Федэрацыя), уключаны спаборніцтвы па веславанню на байдарках і каноэ. "Беларускія студэнты-спартсмены абавязкова прымуць удзел у гэтых стартах", - падкрэсліла субяседніца.

Усяго з 2008 па 2012 год беларускімі студэнтамі-спартсменамі на розных чэмпіянатах свету па веславанню на байдарках і каноэ заваявана 22 медалі (11 залатых, 8 сярэбраных, 3 бронзавыя). "Гэты від спорту карыстаецца заслужанай папулярнасцю ў нашай краіне", - лічыць Валянціна Баляба. Яна адзначыла, што за апошнія гады значна ўмацавалася вяслярная матэрыяльна-тэхнічная база для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў і спаборніцтваў, у тым ліку міжнароднага ўзроўню. Беларускія спартсмены-весляры з'яўляюцца аднымі з сусветных лідараў у гэтым відзе спорту. Студэнты-спартсмены Аляксандр Багдановіч, Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук сталі чэмпіёнамі Алімпійскіх гульняў 2008 года па веславанню на байдарках і каноэ, прызёрамі Алімпійскіх гульняў 2012 года - браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы, Марына Палтаран, Вольга Худзенка, Надзея Папок і Ірына Памелава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі