Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Жнв 2015

Аліна Талай заняла 3-е месца ў фінальным забегу ЧС-2015 па лёгкай атлетыцы ў бар'ерным спрынце

Аліна Талай заняла 3-е месца ў фінальным забегу ЧС-2015 па лёгкай атлетыцы ў бар'ерным спрынце28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Аліна Талай заняла 3-е месца ў фінальным забегу на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі чэмпіянату свету-2015, які праходзіць у Пекіне (Кітай), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэзультат прадстаўніцы Беларусі, які прынёс ёй бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету, складае 12,66 сек. Аліна Талай абнавіла нацыянальны рэкорд Беларусі на гэтай дыстанцыі. Званне чэмпіёнкі свету і залатую ўзнагароду заваявала бягуха з Ямайкі Даніэль Уільямс, пераможны час якой складае 12,57 сек. Дзве сотыя секунды пераможцы ўступіла нямецкая спартсменка Сіндзі Роледэр (12,59 сек), якая разам з Алінай Талай стала адной з сенсацый бягучага чэмпіянату свету.

Аліна Талай заняла 3-е месца ў фінальным забегу ЧС-2015 па лёгкай атлетыцы ў бар'ерным спрынцеШто датычыцца беларускай удзельніцы фіналу бар'ернага спрынту, то яе бег атрымаўся даволі лёгкім. Яна не дапусціла затрымкі на старце і адразу ўвайшла ў групу лідараў, выступаючы на другой дарожцы. На другой палавіне дыстанцыі беларуску сталі абыходзіць дзве саперніцы. Уладальніцы лепшага часу па выніках паўфінальнага этапу спаборніцтваў Даніэле Уільямс лепш за астатніх удаўся фінішны спурт, і яна на імгненне апярэдзіла прызёраў. Для вызначэння іх падагульняючых месц спатрэбіўся фотафініш.

Аліна Талай заняла 3-е месца ў фінальным забегу ЧС-2015 па лёгкай атлетыцы ў бар'ерным спрынцеНа шляху да ўзнагароды Аліна Талай паляпшала свой рэзультат у забегах розных стадый. Так, у першым крузе яна прабегла каронную дыстанцыю за 12,87 сек, у паўфінале паўтарыла асабістае на той момант дасягненне (12,70 сек). У фінале яна стала медалісткай, абнавіўшы дасягненне і рэкорд краіны. Беларуска апярэдзіла такіх выдатных спартсменак, як амерыканак Брыяну Ролінс (12,67 сек; 4-е месца) і Шэрыку Нэлвіс (13,06 сек; 8), брытанку Тыфані Портэр (12,68 сек; 5).

Бронза Аліны Талай стала першай узнагародай спартсменаў зборнай Беларусі на планетарным форуме ў Пекіне. Ураджэнка Оршы за час прафесійнай кар'еры была чэмпіёнкай (2011 год) і бронзавым прызёрам (2009) чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі да 23 гадоў у бегу на 100 м з бар'ерамі. На гэтай жа дыстанцыі яна станавілася сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы-2012. Таксама Аліна Талай выйгравала золата ЧС-2015, серабро ЧЕ-2013 і бронзу ЧС-2012 у памяшканнях на дыстанцыі 60 м з бар'ерамі. Спартсменка з'яўляецца дзеючай чэмпіёнкай Беларусі на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі