Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Лют 2014

Аляксандр Лукашэнка абяцае ўсямернае садзейнічанне ў далейшай рэалізацыі ў Беларусі сумеснага праекта з кампаніяй "Штадлер Рэйл Груп"

Аляксандр Лукашэнка абяцае ўсямернае садзейнічанне ў далейшай рэалізацыі ў Беларусі сумеснага праекта з кампаніяй

27 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае ўсямернае садзейнічанне ў далейшай рэалізацыі ў Беларусі сумеснага праекта са швейцарскай кампаніяй "Штадлер Рэйл Груп". Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з генеральным дырэктарам гэтай кампаніі Петэрам Шпулерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы сур'ёзна ўдзельнічаць у развіцці вашага бізнесу на тэрыторыі Беларусі, каб гэта быў сапраўды беларуска-швейцарскі брэнд. Мы ўмеем працаваць, галіна машынабудавання ў нас высокаразвітая, і вашы тэхналогіі якраз да месца для таго, каб іх развіваць тут, на тэрыторыі Беларусі і ўсёй мытнай прасторы", - сказаў Прэзідэнт.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, дзейнасць гэтай швейцарскай кампаніі ў Беларусі часта ставяць у прыклад іншым замежным інвестарам. "Мы на вашым прыкладзе паказваем, якіх інвестараў мы хацелі б бачыць у Беларусі", - сказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ужо нямала зроблена ў рэалізацыі намечаных планаў па развіцці супрацоўніцтва. "У нас на чыгунцы паспяхова функцыянуюць паязды, якія мы некалі закуплялі ў вас у Швейцарыі, а цяпер будзем вырабляць у Беларусі", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі растлумачыў, што гэта сустрэча ў тым ліку выклікана неабходнасцю неадкладнага вырашэння некаторых пытанняў, якія датычацца рэалізацыі праекта і яго стратэгіі. "Я запрасіў усіх зацікаўленых, каб мы маглі вырашыць усе праблемы, якія сёння існуюць у плане пашырэння аб'ёмаў вытворчасці вашай прадукцыі ў Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў адпаведнасці з дасягнутымі раней дамоўленасцямі ў Дзяржынскім раёне аператыўна ствараецца завод па выпуску сумеснай прадукцыі. "Мы ў гэтым вельмі зацікаўлены, таму што ваша прадукцыя, якую вы будзеце выпускаць у Беларусі разам з намі, - гэта будучае. Ёсць вельмі шмат жадаючых яе купляць", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка і  Петэр ШпулерУ сваю чаргу Петэр Шпулер падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за шырокамаштабную падтрымку і, карыстаючыся выпадкам, павіншаваў з заваяваннем беларускімі спартсменамі пяці залатых медалёў на Алімпіядзе ў Сочы, у першую чаргу ў біятлоне. Ён адзначыў, што ў адной з гонак, дзе беларускі занялі першую і трэцюю прыступкі п'едэстала, другой была швейцарская спартсменка. "Мы ўжо на прыкладзе "Штадлера" можам аб'яднаць нашы поспехі ў адно цэлае і будзем у лідарах са Швейцарыяй", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Петэр Шпулер падрабязна праінфармаваў Прэзідэнта аб тым, як ідзе будаўніцтва завода і адміністрацыйна-вытворчага комплексу. Паводле яго слоў, будаўніцтва будзе весціся ў тры чаргі. Першая і другая ўжо актыўна распрацоўваюцца. "Мы будзем у стане ўжо ў пачатку красавіка пачаць выпуск прадукцыі ў Фаніпалі. Што датычыцца адміністрацыйнага корпуса, то ён будзе гатовы ў жніўні. Будаўніцтва ішло добрымі тэмпамі. Практычна нідзе не ўзнікала якіх-небудзь затрымак", - сказаў гендырэктар кампаніі.

Петэр Шпулер таксама расказаў, што ў Швейцарыі знаходзяцца 70 беларускіх спецыялістаў, якія праходзяць там навучанне і перападрыхтоўку. У першую чаргу гэта спецыялісты, якія будуць займацца зварачнымі работамі пры вытворчасці алюмініевых карпусоў. У далейшым у Швейцарыю плануецца накіраваць яшчэ 50 спецыялістаў, якія ў далейшым будуць заняты на фінішным мантажы. Акрамя таго, калі ў красавіку гэтага года пачнецца выпуск прадукцыі, са Швейцарыі ў Беларусь прыедуць спецыялісты, каб ужо на месцы прадоўжыць навучанне персаналу.

"Лічу, што мы сапраўды маем справу з вельмі цесным шматабяцальным супрацоўніцтвам", - падкрэсліў Петэр Шпулер.

Гендырэктар кампаніі адзначыў, што найбольш важнай задачай у сумеснай рабоце з'яўляецца выкананне заказу на пастаўку двухузроўневых паяздоў расійскай кампаніі ТАА "Аэраэкспрэс". "Для нас праект, звязаны з пастаўкай паяздоў для "Аэраэкспрэса" з'яўляецца справай прэстыжу. Акрамя таго, цяпер наша кампанія выконвае заказ на вытворчасць двух чыгуначных паяздоў для беларускай чыгункі. Наступныя перспектыўныя праекты, у якіх мы плануем удзельнічаць, - гэта тэндары на пастаўку ў Маскву трамваяў і вагонаў для маскоўскага метро", - расказаў Петэр Шпулер.

Аляксандр Лукашэнка і генеральны дырэктар кампаніі "Штадлер Рэйл Груп" Петэра Шпулер"Штадлер Рэйл Груп" з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага саставу. Прадукцыя кампаніі эксплуатуецца ў розных краінах свету, у тым ліку ў Аўстраліі, Аўстрыі, Алжыры, Беларусі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Нарвегіі, Польшчы, Славакіі, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Эстоніі.

Са швейцарскай кампаніяй Stadler Bussnang AG, якая выйграла тэндар, 19 сакавіка 2010 года быў падпісаны кантракт на пастаўку для патрэб беларускай чыгункі дзесяці сучасных электрапаяздоў для новага фармату пасажырскіх перавозак. Усе электрапаязды пастаўлены ў Беларусь і эксплуатуюцца на гарадскіх лініях і ў рэгіянальных зносінах.

Stadler Rail AG ажыццяўляе інвестыцыйны праект па арганізацыі ў Беларусі вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту. Праект рэалізуецца шляхам паэтапнага будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю на працягу 2012-2016 гадоў завода і аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры. У студзені 2012 года ў Беларусі зарэгістравана сумеснае прадпрыемства ААТ "Электрычны транспарт", якое ў лістападзе 2013 года перайменавана ў ААТ "Штадлер Мінск". Нараўне са стварэннем вытворчых магутнасцей кампанія вядзе актыўную работу па фарміраванні партфеля знешніх заказаў, перш за ўсё з патэнцыяльнымі расійскімі заказчыкамі, у ролі якіх выступаюць муніцыпальныя ўлады Масквы (праект ТАА "Аэраэкспрэс", які прадугледжвае арганізацыю зносін паміж маскоўскімі аэрапортамі Шарамецева, Унукава і Дамадзедава з дапамогай эстакаднай чыгункі). Плануецца, што двухпавярховыя паязды для ТАА "Аэраэкспрэс", пачынаючы з чацвёртага поезда, будуць вырабляцца на новым заводзе ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі