Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Ліс 2016
Першыя вынікі падвялі на "Лістападзе-2016": названы пераможцы конкурсу нацыянальных кінашкол Першыя вынікі падвялі на "Лістападзе-2016": названы пераможцы конкурсу нацыянальных кінашкол
Прыз "За лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно" атрымала работа "Мой сябар, Яніў" рэжысёра Маяна Шварца, які прадстаўляе Школу аўдыя- і візуальных мастацтваў "Сапір" з Ізраіля. Работа беларускага рэжысёра Ягора Бякава "Паспець пачуць цішыню" удастоена дыплома "За здольнасць аўтара стварыць своеасаблівую атмасферу фільма"...
7 Ліс 2016
Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму ў рэйтынгу National Geographic Traveler Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму ў рэйтынгу National Geographic Traveler
За Беларусь было аддадзена 24 працэнты галасоў. На другім месцы ў рэйтынгу лепшых для агратурызму краін размясцілася Італія, на трэцім аказалася Францыя. Беларусь таксама ўвайшла ў топ-5 краін для аздараўленчага адпачынку...
7 Ліс 2016
МТЗ прадставіў самую магутную мадэль - трактар "Беларус-4522" МТЗ прадставіў самую магутную мадэль - трактар "Беларус-4522"
Трактар з'яўляецца найноўшай распрацоўкай ААТ "МТЗ" і адпавядае апошнім тэндэнцыям у развіцці сусветнага трактарабудавання. Гэта самы магутны трактар у лінейцы прадукцыі МТЗ і адзін з самых магутных колавых трактароў у свеце...
7 Ліс 2016
Беларуска стала першай віцэ-міс на конкурсе Super Model Universe 2016 Беларуска стала першай віцэ-міс на конкурсе Super Model Universe 2016
Беларуска Лізавета Шыкута атрымала пуцёўку на конкурс пасля ўдзелу ў "Міс Гродна - 2016", дзе яе заўважыла нацыянальны дырэктар міжнародных конкурсаў прыгажосці Святлана Кузняцова ("Місіс Сусвет - 2013"). На галоўны тытул прэтэндавалі прадстаўніцы больш як 30 краін, перамога дасталася дзяўчыне з Аўстраліі...
6 Ліс 2016
Завяршыўся візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Блізкаўсходні рэгіён Завяршыўся візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Блізкаўсходні рэгіён
Вынікам стала заключная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Наследнага прынца Абу-Дабі, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна перад адлётам кіраўніка дзяржавы ў Мінск...
4 Ліс 2016
Лукашэнка: Кінафестываль "Лістапад" садзейнічае папулярызацыі лепшых дасягненняў кінематографа Лукашэнка: Кінафестываль "Лістапад" садзейнічае папулярызацыі лепшых дасягненняў кінематографа
Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам і гасцям XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што арганізатары парадуюць насычанай і разнастайнай праграмай...
3 Ліс 2016
Завяршылася асноўная перагаворная частка візіту Лукашэнкі ў ААЭ, вынікі праведзеных сустрэч плануецца падвесці 5 лістапада Завяршылася асноўная перагаворная частка візіту Лукашэнкі ў ААЭ, вынікі праведзеных сустрэч плануецца падвесці 5 лістапада
Плануецца, што ў суботу, 5 лістапада, адбудзецца заключная сустрэча Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам ААЭ, на якой будуць падведзены першыя вынікі візіту і абмеркаваны канкрэтныя сумесныя праекты, прапрацоўкай якіх бакі займаліся ў гэтыя дні...
31 Кст 2016
Беларусь і ААЭ абмяркоўваюць перспектыўныя праекты на дзясяткі мільёнаў долараў Беларусь і ААЭ абмяркоўваюць перспектыўныя праекты на дзясяткі мільёнаў долараў
Большую частку размовы бакі прысвяцілі парадку дня двухбаковых адносін, падвялі вынікі рэалізацыі тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў ходзе папярэдніх сустрэч. Прэзідэнт Беларусі і Наследны прынц Абу-Дабі канстатавалі рост тавараабароту паміж краінамі, у першую чаргу беларускага экспарту...
30 Кст 2016
Беларусь і Катар маюць намер надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Беларусь і Катар маюць намер надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў даручыць урадам Беларусі і Катара вызначыць тры-пяць добрых, выгадных абодвум бакам праектаў, якія маглі б стаць своеасаблівым лакаматывам развіцця адносін. Прадоўжыць абмеркаванне гэтых пытанняў плануецца і ў час маючага адбыцца візіту Эміра Катара ў Беларусь...
28 Кст 2016
Краіны СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве Краіны СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве
Па выніках пасяджэння ў Мінску Савета кіраўнікоў урадаў СНД падпісаны пакет дакументаў у сферы эканомікі, энергетыкі, гуманітарнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД у горна-металургічнай галіне. Зацверджана канцэпцыя фарміравання і развіцця рынку інтэлектуальнай уласнасці дзяржаў - удзельніц СНД...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі