Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

4 Кст 2023

Саветнік пасольства Палесціны аб аздараўленні дзяцей Данбаса ў Беларусі: гэта вялікая дапамога іх бацькам

Саветнік пасольства Палесціны аб аздараўленні дзяцей Данбаса ў Беларусі: гэта вялікая дапамога іх бацькам

4 кастрычніка, Наваполацк /Кар. БЕЛТА/. Праграма па аздараўленні дзяцей з Лісічанска і Севераданецка, як і іншыя падобныя, - вялікая дапамога для бацькоў гэтых дзяцей. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся саветнік пасольства Палесціны ў Беларусі Набіль Буршалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзеці чужымі не бываюць, гэта будучыня любой краіны, нацыянальнасці, з імі трэба займацца, развіваць іх. Я тут атрымаў шмат станоўчых эмоцый і застаўся пад добрым уражаннем. Убачыў, як добра і гасцінна прынялі гэтых дзяцей у Беларусі, забяспечылі ім медыцынскія агляды, навучанне ў школах. Дзеці пазнаёміліся адзін з адным, набылі новых сяброў. Больш чым упэўнены, што яны будуць і ў далейшым сябраваць. Думаю, яны паедуць з добрымі ўражаннямі і пажаданнямі вярнуцца зноў у Беларусь", - сказаў дыпламат.

Паводле яго, дзецям важна даць адчуць, што іх любяць. "Калі яны бачаць усмешкі на нашых тварах, разумеюць, што ў нас добрыя намеры. Усе мы хочам, каб нашы дзеці жылі лепш, чым мы, а іх будучыня была мірнай. Лічу, што гэта (праграма па аздараўленні. - Заўвага БЕЛТА) была вельмі гуманная работа і для бацькоў - вялікая дапамога", - падкрэсліў Набіль Буршалі.

Падобныя праекты, як адзначыў саветнік, пацвярджаюць міралюбны і гасцінны характар Беларусі.

4 кастрычніка замежныя дыпламаты знаходзяцца ў Наваполацку з азнаямленчым візітам. Яны наведалі месцы пражывання, навучання і аздараўлення дзяцей з Лісічанска і Севераданецка, якія прыбылі на адпачынак у нашу краіну амаль тры тыдні таму пры падтрымцы дабрачыннага фонду грамадскага дзеяча, паралімпійца і матывацыйнага спікера Аляксея Талая. Праграма знаходжання ўключае некалькі блокаў, у тым ліку экскурсіі, спартыўную і забаўляльную часткі, а таксама рэабілітацыю. Наваполацк прымае гасцей з Данбаса ўжо другі раз.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі