Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

30 Кст 2023

Каля тоны дабрачыннай дапамогі сабралі жыхары Магілёва для радзільнага дома ў Марыупалі

Каля тоны дабрачыннай дапамогі сабралі жыхары Магілёва для радзільнага дома ў Марыупалі

30 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Каля тоны дабрачыннай дапамогі сабралі жыхары Магілёва для радзільнага дома ў Марыупалі. Дзіцячае харчаванне і адзенне для нованароджаных, памперсы і сродкі асабістай гігіены - усё гэта каля месяца збіралі жыхары Магілёва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сабраную гуманітарную дапамогу расфасавалі па каробках. Валанцёры больш за гадзіну грузілі іх у машыну. Аднак усё не змясцілася, а таму будзе яшчэ другі рэйс. Цяпер гуманітарная дапамога адправіцца ў Мінск, у фонд паралімпійца Аляксея Талая, а пасля ўжо - на Данбас.

Як адзначыла член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Людміла Здорыкава, само надвор'е спрыяе сёння добрай і такой важнай справе. "Мы завяршаем першы этап інфармацыйна-дабрачыннага праекта "Эстафета дабра". Складана палічыць, колькі чалавек прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі. Мы, вядома, ведалі, што беларусы - вельмі добрыя і спагадлівыя, але не чакалі такога водгуку", - падкрэсліла яна.

У "Эстафеце дабра" людзі прымалі ўдзел цэлымі працоўнымі і вучнёўскімі калектывамі, дапамагалі школьнікі, выхаванцы дзіцячых садоў з бацькамі, педагогі. "Калі магіляўчане даведваліся, што ў нас цэлы месяц праходзіць такая акцыя, і гэта акцыя накіравана на аказанне дапамогі Марыупальскаму радзільнаму дому, дзе жанчыны ў такі няпросты час знаходзяць у сабе сілы даваць новае жыццё, дзе ўрачы здзяйсняюць гераічныя подзвігі, дапамагаючы гэтым жанчынам. Вядома, водгук быў вельмі вялікі, - расказала яна. - Пра маштаб акцыі сведчыць  той факт, што нам спатрэбілася больш за месяц, каб расфасаваць, спакаваць усю тую дапамогу, што сёння адпраўляем на Мінск у фонд Аляксея Талая. І праз лічаныя дні ўсё, што мы змаглі сабраць, адправіцца ў Марыупаль".

Палічыць агульныя аб'ёмы сабранай гуманітарнай дапамогі складана - паводле прыблізных падлікаў атрымалася каля тоны. "Гэта дзіцячае харчаванне, памперсы, сродкі асабістай гігіены, адзенне для нованароджаных. Мы  чарговы раз з поўным правам можам заявіць, што аказанне бескарыслівай дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу, гэта рыса, якая ўпісана ў генетычны код беларусаў. Гэта наш культурны код, - адзначыла Людміла Здорыкава. - Мы жывём у няпросты час. Але ўсе добра ведаем, якія падзеі адбываюцца ў свеце, вакол нашай краіны. Мы бачым, як заходнія палітыкі правакуюць ваенныя канфлікты, нацкоўваюць народы адзін на аднаго, спансіруюць гэтыя ваенныя канфлікты. А ў гэты час мы, беларускі народ, спансіруем мір, дружбу і стварэнне. Мы дзелімся дабрынёй сваёй душы, шчодрасцю свайго характару, мы робім усё для таго, каб кожны чалавек разумеў каштоўнасць міру, дружбы і ўзаемаразумення".

Актыўным удзельнікам інфармацыйна-дабрачыннай акцыі стала член маладзёжнага парламента і валанцёр фонду Марыя Старадубцава. "У канцы жніўня я даведалася пра фонд Аляксея Талая і вырашыла, што не магу заставацца ўбаку, магу быць карыснай. І сёння мы з хлопцамі і дзяўчатамі з маладзёжнага актыву загружаем гуманітарную дапамогу, якую жыхары Магілёва збіралі на працягу месяца. Я лічу, што мы не можам быць абыякавымі і не можам заставацца ўбаку, калі ў такую складаную хвіліну дзецям і іх мамам патрэбна дапамога і падтрымка", - сказала яна.

Прадстаўнік фонду Аляксея Талая па Магілёўскай вобласці Віталь Бярозка адзначыў, што магіляўчане чарговы раз паказалі, што яны вельмі спагадлівыя людзі. "Людзі куплялі дарагія прадукты для дзяцей, новае дзіцячае адзенне, прадукты харчавання. Бачна, што ўсё рабілася ад чыстага сэрца. Машыну цяпер загружаюць і туды не змясцілася ўсё тое, што было сабрана. Паедзем яшчэ адным рэйсам - гэта рэйс не першы і, вядома ж, не апошні", - сказаў ён.

Сабраная гуманітарная дапамога адправіцца ў Мінск, у фонд Аляксея Талая, а ўжо праз некалькі дзён адтуль накіруецца на Данбас, дзе будзе размеркавана па населеных пунктах. Ад Магілёва дапамога адрасная - усе каробкі падпісаны і будуць дастаўлены ў радзільны дом у Марыупалі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі