Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

10 Май 2018

Гуманітарны праект у Маладзечанскім раёне: ЗАПРАШАЕМ да супрацоўніцтва!

Гуманітарны праект у Маладзечанскім раёне: ЗАПРАШАЕМ да супрацоўніцтва!

"Укараненне мадэлі бесперапыннага суправаджэння дзіцяці ранняга ўзросту з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця пры дапамозе дыстанцыйнага навучання законных прадстаўнікоў"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна" (Мінская вобласць) запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Укараненне мадэлі бесперапыннага суправаджэння дзіцяці ранняга ўзросту з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця пры дапамозе дыстанцыйнага навучання законных прадстаўнікоў".

Тэрмін рэалізацыі: 20182021 гады

Мэты праекта:

Галоўная мэта праекта стварэнне ўмоў для забеспячэння бесперапыннасці і эфектыўнасці ранняй комплекснай дапамогі дзецям ранняга ўзросту АПФР пры дапамозе арганізацыі дыстанцыйнага навучання іх законных прадстаўнікоў.

Рэалізацыя праграмы праекта дасць магчымасць стварыць адзіную інфармацыйна-асветніцкую прастору дыстанцыйнага суправаджэння законных прадстаўнікоў дзяцей з АПФР ранняга ўзросту, якое ўключае разнастайныя электронныя адукацыйныя рэсурсы; забяспечыць унікальную магчымасць стварэння адкрытага інфармацыйна-развіццёвага адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.

Для рэалізацыі праекта ёсць кабінеты ранняй комплекснай дапамогі, медыцынскія кабінеты; створана адаптыўнае адукацыйна-развіваючае асяроддзе. Але праблема заключаецца ў тым, што ва ўстанове няма пад'ёмніка для дастаўкі дзяцей у кабінеты ранняй комплекснай дапамогі, масажны, фізіяпрацэдурны, кабінет педагога-псіхолага і пакой рэлаксацыі, якія размешчаны на другім паверсе. І гэта стварае цяжкасці для бацькоў, так як большасць дзяцей ранняга ўзросту з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі самастойна не перасоўваюцца.

Задачы да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

  • стварыць кансультацыйна-метадычны цэнтр у мэтах забеспячэння навукова-метадычнага, псіхолага-педагагічнага і матэрыяльна-тэхнічнага суправаджэння бесперапыннай ранняй комплекснай дапамогі дзецям з АПФР;
  • распрацаваць вучэбна-метадычны комплекс і дыдактычнае забеспячэнне працэсу бесперапыннай ранняй комплекснай дапамогі дзецям з АПФР;
  • палепшыць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне рэалізацыі праекта.

Мэтавая група:
Дзеці ад 0 да 3 гадоў, ад 3 да 8 гадоў, ад 8 да 18 гадоў.
Законныя прадстаўнікі старэйшыя за 18 гадоў.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

Работа па рэалізацыі праекта прадугледжвае дыстанцыйнае навучанне бацькоў, правядзенне заняткаў, псіхалагічных трэнінгаў, практыкумаў, рэабілітацыйных мерапрыемстваў у самой установе. Набыццё пад'ёмніка для дастаўкі дзяцей на другі паверх палегчыла б доступ большасці дзяцей ранняга ўзросту з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі, якія самастойна не перасоўваюцца, у кабінеты ранняй комплекснай дапамогі, масажны, фізіяпрацэдурны, кабінет педагога-псіхолага і пакой рэлаксацыі, размешчаныя на другім паверсе.

Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 5000

Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара: 90%
  • Суфінансаванне: 10%

Месца рэалізацыі праекта: Мінская вобласць, г. Маладзечна

Кантактная асоба: Шэпеленка Анжаліка Міхайлаўна, дырэктар ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна"
+375 176766972, ckroirmolodechno@tut.by

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі