Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

26 Жнв 2015

У Беларусі спадзяюцца на аб'ектыўны падыход міжнародных наглядальнікаў да ацэнкі выбарчай кампаніі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі спадзяюцца на аб'ектыўны падыход міжнародных наглядальнікаў да ацэнкі выбарчай кампаніі. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі Жакам Форам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы абмяркоўваўся шэраг пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем маючых адбыцца выбараў, арганізацыяй міжнароднага назірання і ўдзелам у ім місіі БДІПЧ, праінфармавалі ў МЗС.

"Беларускім бокам пацверджана гатоўнасць прыняць усе неабходныя меры для правядзення выбараў у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі, - падкрэслілі ў прэс-службе. - Выказана надзея на аб'ектыўны і справядлівы падыход міжнародных наглядальнікаў да ацэнкі выбарчай кампаніі ў Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі