Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

5 Кст 2015

Саюзныя парламентарыі прымуць удзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі

5 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў складзе місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыме ўдзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

Дэлегацыю, якая складаецца з дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расіі, членаў Савета Федэрацыі і супрацоўнікаў сакратарыята Парламенцкага сходу, узначаліць член Камісіі парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы, старшыня камітэта Дзяржаўнай думы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі.

"Парламентарыі маюць вялікі вопыт работы ў якасці міжнародных наглядальнікаў, - адзначылі ў прэс-службе. - Раней дэлегацыі парламенцкага сходу ўдзельнічалі ў назіранні за выбарчымі працэсамі ў Азербайджане, Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Таджыкістане, Украіне, Расіі, Паўднёвай Асеціі і іншых краінах".

Дэпутаты наведаюць выбарчыя ўчасткі ў Мінску, а таксама ў Віцебскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях краіны.

У час назірання за прэзідэнцкімі выбарамі парламентарыі плануюць правесці шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, абласных выбарчых камісій, а таксама прадстаўнікамі абласных заканадаўчых і выканаўчых органаў улады Беларусі. Вынікі сваёй работы ў якасці наглядальнікаў дэпутаты Парламенцкага сходу падвядуць на прэс-канферэнцыі 12 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі