Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

30 Май 2016

Качанава: Павышэнне дабрабыту грамадзян застанецца прыярытэтам дзяржпалітыкі ў 2016-2020 гадах

Качанава: Павышэнне дабрабыту грамадзян застанецца прыярытэтам дзяржпалітыкі ў 2016-2020 гадах

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павышэнне дабрабыту грамадзян застанецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі ў 2016-2020 гадах. Аб гэтым 30 мая журналістам у Мінску заявіла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, якая прыняла ўдзел у гарадскім сходзе ўпаўнаважаных V Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла, што ў будучай пяцігодцы ўсе складнікі сацыяльнай сферы атрымаюць далейшае развіццё. У сувязі з гэтым яна лічыць важным пачуць меркаванне ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу. "Я хацела б пачуць дэлегатаў ад Мінска для таго, каб цікавыя прапановы можна было рэалізаваць у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця", - сказала віцэ-прэм'ер.

У сталіцы на гарадскі сход удзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу ад Мінска былі запрошаны 400 дэлегатаў, а таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскасці горада, члены савета старэйшын пры Мінгарвыканкаме, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый.

Па выніках мерапрыемства прынята рэзалюцыя. У дакуменце, у прыватнасці, адзначана, што беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця дала магчымасць на практыцы рэалізаваць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, забяспечыць грамадзянскі мір і згоду ў грамадстве, стабільнасць і парадак у краіне. "Рэспубліка Беларусь адбылася як сацыяльная дзяржава. Наша ўсямерная задача - захаванне і прымнажэнне яе эканамічнага і палітычнага патэнцыялу", - падкрэсліваецца ў падагульняючым дакуменце гарадскога сходу.

Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня. Адпаведны ўказ нумар 164 падпісаў Прэзідэнт. Рашэнне аб скліканні Усебеларускага народнага сходу кіраўнік дзяржавы прыняў у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу - 2,5 тыс. чалавек, у тым ліку ад Мінска - 400 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі