Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

11 Май 2015

Пасол Беларусі ў Германіі прыняў удзел ва ўскладанні вянкоў на месцы пахавання савецкіх салдат у Лебусе

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро па запрашэнні Федэральнага прэзідэнта Германіі Ёахіма Гаўка прыняў удзел ва ўскладанні вянкоў на месцы пахавання савецкіх салдат і афіцэраў у Лебусе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У ходзе размовы з прэзідэнтам Германіі была адзначана важнасць і своечасовасць заявы афіцыйнага прадстаўніка ўрада Германіі Герната Эрлера, які папрасіў ад імя Германіі прабачэння ў беларускага народа за прычыненыя ў гады вайны пакуты ў ходзе праведзеных у пачатку мая 2015 года мерапрыемстваў на месцы ўзвядзення мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", - паведамілі ў МЗС.

Акрамя таго, Андрэй Гіро па запрашэнні старшыні Бундэстага Норберта Ламерта прыняў удзел у пасяджэнні германскага парламента, прысвечанага 70-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны. Пасол таксама выступіў у Расійска-германскім музеі Берлін-Карлсхорст з "тостам за мір". Тост за мір з'яўляецца традыцыйным мерапрыемствам, у ходзе якога прадстаўнікі краін антыгітлераўскай кааліцыі выступаюць у гістарычнай зале, у якой 8 мая 1945 года быў падпісаны Акт аб капітуляцыі Германіі.

У сваю чаргу прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Бельгіі ўшанавалі памяць загінуўшых у Бельгіі савецкіх воінаў і ўдзельнікаў бельгійскага Супраціўлення на брусельскіх могілках "Эвер". "Пасол Беларусі ў Бельгіі Андрэй Еўдачэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў. Дыпламатамі пасольства былі таксама ўскладзены кветкі ў месцах пахавання савецкіх салдат - выхадцаў з Беларусі - на могілках бельгійскіх гарадоў Генк, Кортэмарк, Ланклаар, Хаўтхален", - дадалі ў прэс-службе.

Пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі таксама прыняло ўдзел у мерапрыемствах з нагоды святкавання Дня Перамогі. У Лондане ў парку Імперскага ваеннага музея пасол Беларусі Сяргей Алейнік усклаў вянок ад імя Рэспублікі Беларусь да помніка 27 млн савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі вайны ў 1941-1945 гадах. На востраве Джэрсі пасольства Беларусі прыняло ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да мемарыяла на месцы масавага пахавання савецкіх грамадзян, вывезеных на прымусовыя работы па будаўніцтве ваенных умацаванняў на акупіраваных немцамі Нармандскіх астравах. Саветнік-пасланнік пасольства Валерый Доўгань усклаў вянок да мемарыяльнай дошкі ў гонар памяці загінуўшых беларусаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі