Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

1 Чэр 2017

Відэапраект да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: "Юдзіф" Скарыны гучыць на розных мовах свету

Відэапраект да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання:

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдавецкі дом "Звязда" падрыхтаваў відэапраект да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Ён апублікаваны на афіцыйным сайце газеты "Звязда", паведамляе БЕЛТА.

На правядзенне праекта рэдакцыю натхніла аднайменная кніга, другое выданне якой убачыла свет у выдавецкім доме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі. Вядомая прадмова да кнігі "Юдзіф" загучала не толькі на беларускай, але і на рускай, украінскай, англійскай, кітайскай, сербскай, кабардзінскай і іншых мовах. І на кожнай з іх словы беларускага асветніка па-асабліваму кранаюць.

Сярод тых, хто дакрануўся да творчасці асветніка, вядомыя перакладчыкі Агагельды Аланазараў, Рыма Ханінава, Уладзімір Лучук, Гаа Ман, Анатоль Клышка, Саідалі Мамур. У праекце з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі студэнты, выкладчыкі, перакладчыкі, вучоныя - носьбіты мовы.

Вядомыя радкі першадрукара "Як звяры, што блукаюць у пушчы…" можна прачытаць на 64 мовах народаў свету дзякуючы ўнікальнаму выданню 2014 года "Францыск Скарына на мовах народаў свету" выдавецкага дома "Звязда".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі