Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

28 Лют 2017

Конкурс для друкаваных СМІ "Спадчына" да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання стартуе 1 сакавіка

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс для рэгіянальных і карпаратыўных друкаваных СМІ на тэму 500-годдзя беларускага кнігадрукавання "Спадчына" стартуе 1 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім саюзе журналістаў.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць як рэгіянальныя і карпаратыўныя друкаваныя СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі, так і асобныя творчыя работнікі гэтых выданняў.

Лаўрэаты конкурсу "Спадчына" па асвятленні тэмы 500-годдзя беларускага кнігадрукавання будуць вызначаны ў наступных намінацыях: "Лепшае рэгіянальнае выданне", "Лепшае карпаратыўнае выданне", "Лепшая публікацыя ў рэгіянальнай прэсе", "Лепшая публікацыя ў карпаратыўнай прэсе", "Лепшы фотасюжэт", "Лепшы літаратурны твор".

Матэрыялы, апублікаваныя з 1 студзеня па 30 чэрвеня бягучага года, неабходна прадставіць у Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы журналіста па пошце (220013, г. Мінск, вул. Сурганава, 48а, Беларускі саюз журналістаў) або асабіста да 15 ліпеня. Абавязкі журы конкурсу ўскладаюцца на Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы журналіста.

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку.

Па выніках конкурсу РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі выдасць зборнік лепшых матэрыялаў.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз журналістаў", РВУ "Выдавецкі дом "Звязда".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі