Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

10 Май 2017

500-годдзе беларускага кнігадрукавання будзе галоўнай тэмай нацыянальнай экспазіцыі ў Празе

500-годдзе беларускага кнігадрукавання будзе галоўнай тэмай нацыянальнай экспазіцыі ў Празе

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэма 500-годдзя беларускага кнігадрукавання стане галоўнай у рабоце нацыянальнай экспазіцыі на міжнародным кірмашы "Кніжны свет", што пройдзе з 11 па 14 мая ў Празе (Чэхія). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Акрамя дэманстрацыі лепшых кніг, выдадзеных у 2016-2017 гадах, асобнай экспазіцыяй наведвальнікам будуць прадстаўлены выданні, прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце. Яны выпушчаны ў дзяржаўных выдавецтвах "Мастацкая літаратура", "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Беларусь", Выдавецкі дом "Звязда" і "Народная асвета".

Будуць арганізаваны прэзентацыі асобных кніг, удзел у якіх прымуць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Чэхіі Валерый Курдзюкоў і супрацоўнікі пасольства, начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава, кіраўнікі выдавецтваў "Мастацкая літаратура", "Народная асвета", кнігагандлёвай кампаніі ААТ "Белкніга", буйнейшага паліграфічнага прадпрыемства краіны "Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа".

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі ўскладуць кветкі да помніка Францыску Скарыну ў Празе і да мемарыяльнай дошкі каля Пражскай ратушы - на месцы, дзе 500 гадоў таму вялікі першадрукар пераклаў Біблію.

Акрамя таго, у дні выстаўкі будуць бязвыплатна перададзены бібліятэчкі беларускіх кніг Чэшска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаце і пасольству.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі