Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 26-я летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску

26-я летняя сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Мінску

5 Ліп 2017

ПА АБСЕ на сесіі ў Мінску прыняла рашэнне стварыць Камітэт па процідзеянні тэрарызму

ПА АБСЕ на сесіі ў Мінску прыняла рашэнне стварыць Камітэт па процідзеянні тэрарызму

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб стварэнні Камітэта па процідзеянні тэрарызму прынята сёння на пасяджэнні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць у Мінску. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным твітар-акаўнце ПА АБСЕ, паведамляе БЕЛТА.

"Пастаянны камітэт аднагалосна прыняў рашэнне аб стварэнні Камітэта па процідзеянні тэрарызму на 26-й штогадовай сесіі", - гаворыцца ў паведамленні.

Сёння ў Мінску пачала работу 26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У гэтым годзе форум прысвечаны ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне.

Рэзалюцыі, прынятыя па выніках дыскусій, будуць пакладзены ў аснову Мінскай дэкларацыі, у якой будуць сфармуляваны рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на актуальныя выклікі і пагрозы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі